Падзеі й камэнтары


Алексіевіч зразумелі ў Ірляндыі 05.02.2010

Беларусы наблізіліся да самай прэстыжнай амэрыканскай кінаўзнагароды. У ліку абвешчаных намінантаў на прэмію «Оскар» ёсьць і фільм ірляндзкай рэжысэркі, заснаваны на гісторыі з кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».

Ірляндзкая рэжысэрка Хуаніта Ўільсан зьняла фільм пад назваю «Дзьверы», у якім апавядаецца гісторыя Мікалая Калугіна.

Прадусэр фільма ў Беларусі Ільля Кузьняцоў у інтэрвію «Белорусским новостям» сказаў, што кіно было намінаванае на «Оскара» ў катэгорыі «Лепшы караткамэтражны гульневы фільм».

Спачатку здымкі плянаваліся ў Беларсі, нават папярэдняя падрыхтоўка й падбор актораў адбываўся ў Менску. Потым Ільля Кузьняцоў паказаў рэжысэрцы й апэратару відэа з апусьцелага гораду Прыпяці, які знаходзіцца за 7 км. ад Чарнобыля. І пасьля гэтага здымкі фільму былі перанесеныя на Ўкраіну.

Фільм пастаўлены паводле гісторыі Мікалая Калугіна, у якога памерла дачка. Разьдзел у кнізе Сьвятланы Алексіевіч названая «Маналёг пра цэлае жыцьцё, напісаны на дзьвярах». Бо памерлае дзіця паклала на дзьверы, дзе пасьля сьмерці ляжаў і бацька апавядальніка.

Стваральнікі фільма кажуць, што дзьверы – гэта шматзначны сымбаль жыцьця й сьмерці, пераходу да новага жыцьця.

Віктар Дашук, беларускі кінарэжысэр: Я лічу, што гэта вельмі важна і для Беларусі, і для Сьвятланы Алексіевіч. Гэта дастойны выбар. Гэты чалавек заслугоўвае. Яна выдатная пісьменьніца. Яна здольная на ўчынак. Учынак – зьява касьмічнага парадку. Яна ўкладала ў свае кнігі частку сябе. Там прысутнасьць духа вельмі вялікая.

Галоўныя ролі ў фільме выконваюць беларускія акторы Ігар Сігаў і Джульета Казакевіч-Герынг.

82-я цырымонія ўручэньня прызоў амэрыканскай Акадэміі кінамастацтва адбудзецца 7 сакавіка ў Лос-Анджэлесе. Калі ўзнагароду атрымае фільм «Дзьверы» - гэта будзе перамога ірляндзкага кінематорграфа.

 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone