Сьведчаньняў таго, што аддзяленьне беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту пасьпяхова разьвіваецца, шмат. Адно зь іх тое, што сёлета на беларускую філялёгію падалі заявы каля дзьвюх сотняў абітурыентаў. Катэдра была арганізаваная 1 кастрычніка 1956 году. Здараліся й праблемы, калі, напрыклад, катэдру наведаў сумнавядомы ў Беларусі прафэсар Абэцэдарскі. Пра гэта расказвае Алесь Баршчэўскі, які доўгі час быў адным з кіраўнікоў катэдры.
(слухайце далучаны файл)