Падзеі й камэнтары


У Варшаве адбылася жараб’ёўка адборачных групаў да „Эўра-2012” 08.02.2010 слухаць 2,02 MB

Беларуская зборная па футболе патрапіла ў групу D, дзе яна сустрэнецца са зборнай Францыі, Альбаніі, Румыніі, Люксэмбурга, а таксам Босьніі й Герцагавіны. У нядзелю ў Варшаве адбылася жараб’ёўка адборачных групаў футбольнага чэмпіянату „Эўра 2012”, які праз два гады правядуць Польшча й Украіна.

У нядзелю Варшава была ў цэнтры ўвагі футбольных заўзятараў з усёй Эўропы. У Палацы культуры й навукі адбылася жараб’ёўка адборачных групаў, якая трансьлявалася амаль у 100 краінаў сьвету.

Жараб’ёўку правялі чатыры вядомыя футбалісты з Польшчы й Украіны: Зьбігнеў Бонек, Анджэй Шармах, Алег Блахін і Андрэй Шаўчэнка.

Марцін Кален, дырэктар футбольнага чэмпіянату „Эўра 2012” ад UEFA ацэньвае, што жараб’ёўка прайшла згодна з плянам.

Марцін Кален: Я лічу, што мы мелі вельмі паспяховы старт. Цырымонія была прыемнай, каманды патрапілі ў групы, усе задаволеныая. Я думаю, што ўсё адбылося так, як трэба.

Марцін Кален зазначыў, што жараб’ёўка адборачных групаў – гэта толькі адзін зь першых крокаў да пасьпяховага правядзеньня чэмпіянату.

Марцін Кален: Я думаю, што мы на добрым шляху. Да дасягненьня мэты яшчэ далёка, трэба прыкласьці яшчэ шмат намаганьняў, але ўсе вельмі добра зарганізаваныя. Мы будзем месяц па месяцы ацэньваць дасягненьні й цяжка працаваць, каб у 2012 годзе радавацца посьпехамі Польшчы.

У цырымоніі жараб’ёўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўладаў UEFA, а таксама 53 нацыянальных футбольных асацыяцыяў.

Старшыня польскага ўраду Дональд Туск пахваліў польска- ўкраінскую супрацу ў падрыхтоўцы да чэмпіянату.

Дональд Туск: Наша польска-ўкраінская супраца абапіраецца на партнэрстве, амбіцыях, даверы й рашучасьці. Гэта сапраўды прыклад добрай супрацы. Польшча й Украіна зьяўляюцца першымі пераможцамі гэтых адборачных тураў. Спадарыні й спрадары, да сустрэчы на чэмпіянаце „Эўра 2012” у Польшчы й Украіне.

На жараб’ёўку ў Варшаву прыехаў мэр Львова Андрэй Садовы. Ён упэўнены ў тым, што Львоў будзе падрыхтаваны на прыём заўзятараў у 2012 годзе.

Андрэй Садовы: На 100% пасьпеем. На маю думку, стадыён ва Львове будуецца значна хутчэй у параўнаньні са стадыёнамі ў Польшчы. Усё адбываецца ў апаведнасьці з тэрмінамі, якія мы атрымліваем ад UEFA.

Улады UEFA маюць найбольш засьцярогаў да Львова за спазьненьне ў мадэрнізацыі лётнішча, а таксама дарожнай інфраструктуры. У сваю чаргу Львоў ня мае праблемаў з гатэльнай базай, чаго нельга сказаць пра Днепрапятроўск і Данецк.

Адборачныя гульні пройдуць зь верасьня 2010 году па лістапад 2011 году. Дзевяць пераможцаў групаў выйдуць напрост у фінальны турнір, яшчэ чатыры пуцёўкі разыграюць у стыкавых сустрэчах астатніх восем зборных, якія зоймуць другія месцы. Паколькі Польшча й Украіна зьяўляюцца гаспадарамі чэмпіянату па футболе, яны ня будуць прымаць удзел у  адборачных матчах і аўтаматычна атрымаюць права ўдзелу ў фінальным турніры

Улады UEFA вырашылі, што Грузія й Расея, а таксама Азэрбайджан і Армэнія ня могуць апынуцца ў адной адборачнай групе, паколькі паміж гэтымі краінамі існуюць напружаныя палітычныя адносіны. UEFA заявіла, што ня хоча, каб палітыка перамешвалася са спортам.
Калі б падчас жараб’ёўкі гэтыя краіны апынуліся ў адной групе, жараб’ёўку трэба было б паўтарыць.

Адкрыцьцё чэмпіянату Эўропы па футболе „Эўра- 2012” адбудзецца 8 чэрвеня 2012 году на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, фінальны матч  будзе разыграны на стадыёне ў Кіеве.

Склад адборачных групаў на „Эўра 2012”:

ГРУПА A – Нямеччына, Турцыя, Аўстрыя, Бэльгія, Казахстан, Азэрбайджан.
ГРУПА B – Расея, Славакія, Ірляндыя, Македонія, Армэнія, Андора.
ГРУПА C – Італія, Сэрбія, Паўночная Ірляндыя, Славеэнія, Эстонія, Фарэрскія выспы.
ГРУПА D – Францыя, Румынія, Босьнія й Герцагавіна, Беларусь, Альбанія, Люксэмбург.
ГРУПА E – Галяндыя, Швэцыя, Фінляндыя,Вугоршчына, Малдова, Сан-Марына.
ГРУПА F – Харватыя, Грэцыя, Ізраіль, Латвія, Грузія, Мальта.
ГРУПА G – Англія, Швэйцарыя, Балгарыя, Уэльс, Чарнагорыя.
ГРУПА H – Партугалія, Данія, Нарвэгія, Кіпр, Ісьляндыя.
ГРУПА I – Гішпанія, Чэхія, Шатляндыя, Летува, Ліхтэнштэйн.

Падрыхтавала Караліна Русіновіч

 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone