НАВІНЫ


М. Плажыньскі пратэстуе супраць дзеяньняў беларускіх уладаў 08.02.2010

Намесьнік старшыні Сэнату – вышэйшай палаты парлямэнту Польшчы – Мацей Плажыньскі выказаў пратэст супраць заняцьця беларускай міліцыяй Дому польскага ў Івянцы. Мацей Плажыньскі нагадвае, што гэта адзін з трох дамоў у Беларусі, якімі кіруе непрызнаваны ўладамі ў Менску Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Пачынаючы з 1990-х гадоў, у Беларусі пабудавана 16 Дамоў польскіх за кошт польскай дзяржавы.

Паводле Мацея Плажыньскага, падзеі ў Івянцы зьяўляюцца прыкладам палітычных рэпрэсій супраць польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Віцэ-старшыня Сэнату лічыць падзеі ў Івянцы незразумелымі на фоне візыту міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў Польшчу. Кіраўнік бларускага зьнешнепалітычнага ведамства плянуе прыехаць у Варшаву ў пятніцу, 12-га лютага.   


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone