НАВІНЫ


Цімашэнка ў судзе аспрэчыць вынікі выбараў 09.02.2010

Юлія Цімашэнка прыняла рашэньне не прызнаваць перамогі Віктара Януковіча на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Яна заявіла: «Я ніколі не прызнаю легітымнасьць перамогі Януковіча з такімі выбарамі».

Сваю пазыцыю Цімашэнка абвесьціла на пасяджэньні фракцыі БЮТ (Блёк Юліі Цімашэнкі) і загадала юрыстам рыхтаваць абскарджаньне вынікаў выбараў у судзе. Або дамагацца правядзеньня трэцяга туру галасаваньня.

Частка чальцоў БЮТ на чале зь віцэ-сьпікерам Мікалаем Таменкам выступаюць за прызнаньне перамогі Януковіча.

Як вядома, паводле папярэдніх зьвестак ЦВК, па выніках апрацоўкі 99,44% электронных пратаколаў акруговых камітэтаў, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў набраў 48,81% галасоў; прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка — 45,61%; не падтрымалі ніводнага кандыдата 4,37% выбаршчыкаў.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone