НАВІНЫ


Дзень бясьпечнага інтэрнэту 09.02.2010

Сёньня адзначаецца Дзень бясьпечнага інтэрнэту, які быў ініцыяваны Эўрапейскай Камісіяй. Сёлета дэвіз гэтага дня ў Польшчы гучыць так: «Падумай перад тым, як вышлеш».

Агнешка Вжэсень з фонда Нічые дзеці тлумачыць, што гэты дэвіз вынікае зь бясьпекі на грамадзкіх парталах і ва ўсім інтэрнэце. Яна кажа, што дзеці, а часта й дарослыя, разьмяшчаюць у сетцы прыватныя здымкі ды розную інфармацыю пра сябе, не ўяўляючы, якія наступствы можа гэта мець. У практыцы такія фота ды інфармацыю вельмі цяжка потым зьнішчыць, бо іх лёгка капіяваць або разьмяшчаць на іншых інтэрнэт-старонках.

Праблемаю таксама зьяўляецца кібэр-злачыннасьць, якая набірае моцы. Агнешка Вжэсень падкрэсьлівае, што са злачыннасьцю ў сетцы сутыкнулася больш за 50% непаўнагадовых інтэрнаўтаў. У гэтай сытуацыі патрэбна адукацыя моладзі ды хуткае рэагаваньне на трывожныя зьявы.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone