НАВІНЫ


У чацьвер пераразгляд справы Бандарэнкі 09.02.2010

У чацьвер, 11 лютага, у судзе Першамайскага раёну Менску адбудзецца працяг разгляду справы былога прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.

15 сьнежня 2009 г. Менскі гарадзкі суд задаволіў касацыйную скаргу, пададзеную адвакатам Андрэя Бандарэнкі. Вынесены раней прысуд 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці быў адменены.

Зараз справа разглядаецца новым складам суду, і падсудны, яго сваякі й адвакат, а таксама ўсе назіральнікі спадзяюцца на справядлівае рашэньне.

Андрэй Бандарэнка ўдзельнічаў у парлямэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты восеньню 2008 году. Стаўшы сьведкам парушэньняў выбарчага заканадаўства й фальсыфікацый, Андрэй Бандарэнка неаднаразова зьвяртаўся ў дзяржаўныя ворганы з гэтай інфармацыяй. Аднак рэакцыяй зь іх боку стаў арышт Андрэя ў траўні 2009 г. па абвінавачваньні ў фінансавых злачынствах.

18 кастрычніка Андрэй Бандарэнка абвясьціў бестэрміновую галадоўку й накіраваў у суд касацыйную скаргу ў знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду з патрабаваньнем свайго апраўданьня й вызваленьня.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone