Колькасьць абанэнтаў мабільнай сувязі ў Беларусі за 2009 год вырасла на 18,5%, да 9,6 млн., паведаміла Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Беларусі.
За год на 220 тыс. штук павялічылся колькасьць тэлефонных апаратаў. Па інфармацыі міністэрства, “павелічэньне колькасьці абанэнтаў шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт склала 730 тыс. абанэнтаў”.
У 2009 годзе арганізацыі галіны павялічылі экспарт паслуг на 12,7%, да 126,3 млн. даляраў ЗША.