Прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партыяў Беларусі атрымалі 49,7% месцаў у акруговых выбарчых камісіях на выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.
У акруговых камісіях будуць працаваць 302 прадстаўнікі палітычных партыяў, якія ў цэлым атрымалі 6,6% месцаў. У прыватнасьці, адзначыў сакратар ЦВК, ад Беларускай аграрнай партыі ў склад акруговых і менскіх раённых камісій увайшло 19 чалавек, Беларускай партыі левых "Справядлівы Сьвет" - 48, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) - 1, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі - 3 , КПБ - 175, ЛДП - 16, АГП - 14, партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" - 3, партыі БНФ - 6, Рэспубліканскай партыі працы й справядлівасьці - 12 і сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды - 5 чалавек.
На сёньняшні дзень сфармаваныя ўсе 367 акруговых камісій і тэрытарыяльныя раённыя камісіі ў Менску, якія будуць ажыцьцяўляць паўнамоцтвы акруговых. У іх склад уключана 4 542 чалавекі.