НАВІНЫ


КНДР супраць ядзернай зброі 09.02.2010

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір абвесьціў пра тое, што прыкладзе ўсе намаганьні для ліквідацыі ядзернай зброі на Карэйскай паўвыспе. Паводле агенцтва "Сіньхуа", заяву паўночнакарэйскі лідэр зрабіў падчас сустрэчы са старшынём Міжнароднага дэпартамэнту Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Кітаю. Ён нагадаў, што для працягу шасьцібаковага дыялёгу па ядзернай праграме КНДР усе ўдзельнікі павінныя паводзіць сябе сумленна. 

Пра свой выхад зь перамоваў «шасьцёркі», у якой апроч Кітаю ўдзельнічаюць таксама Расея, ЗША, Японія ды Паўднёвая Карэя, Пхеньян заявіў год таму. Повадам паслужыла прыняцьце Саветам бясьпекі ААН рэзалюцыі, якая асудзіла выпрабавальны пуск паўночнакарэйскай ракеты-носьбіта. У траўні 2009 году Паўночная Карэя заявіла пра правядзеньне падземных выпрабаваньняў ядзернай зброі, а ў верасьні прызнала наяўнасьць праграмы абагачэньня ўрану.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone