Рэдакцыя


Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

window.open('cms/photo.aspx?p=http://www.polskieradio.pl/_admin/cm/polonia/_Sekcja9/_images/2007012310253109_360.jpg','Photo','width=360,height=274,top=10,left=10'); return false;



Дзякуючы нам і нашым карэспандэнтам, штодзённа можна даведацца пра нешта новае з жыцьця Польшчы й Беларусі, пра польска-беларускія дачыненьні, праблемы беларускай меншасьці ў Польшчы й польскай у Беларусі. Можна таксама ўзяць удзел у шматлікіх конкурсах, што арганізоўвае нашая рэдакцыя.

Рэдакцыя iснуе ад 13 студзеня 1992 г.
Складаецца яна зь людзей маладых, апэратыўных і рашучых: 

 

Ніна Баршчэўская - кіраўнічка рэдакцыі

Нарадзілася ў малой мясьціне Козьлікі на Беласточчыне. Вучылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім, а затым у Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, зь якой зьвязаная па сёньняшні дзень. У дыплёмнай і кандыдацкай працах закранала пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю „Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы”.

Зь Беларускай службай Польскага радыё зьвязаная з моманту пакліканьня рэдакцыі на пераломе 1991/1992 гадоў. Нягледзячы на тое, што амаль цалкам паглынула яе прафэсійная праца, знаходзіць час, каб пайсьці ў тэатар ці філярмонію, альбо сустрэцца зь сябрамі.

 

Анна Задрожна нарадзілася ў прыгожай мясцовасьці Зарэмбы Касьцельнэ, распаложанай паміж Беластокам і Варшавай.

Пад уплывам захапленьня беларускай мовай і культурай паступіла на Катэдру беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 1998 годзе (яшчэ падчас вучобы) пачала супрацоўнічаць з рэдакцыяй. Вядзе эканамічную перадачу.

У Варшаве сумуе па конях, між коньмі – па Варшаве.


 

Валера Саўко - “Бакцылам” журналістыкі заразіўся, маючы 15 гадоў, калі напісаў першы артыкул у адну з рэгіянальных газэт. Ад гэтай “хваробы” ня вызваліўся й цяпер і, хіба, ніколі ня вызваліцца.

Журналіст-міжнароднік. Супрацоўнічаў і супрацоўнічае зь вядучымі радыёстанцыямі, інфармацыйнымі агенцтвамі й тэлевізіямі ў розных краінах.

На Беларускай службе Польскага радыё з 1996 году.

Хобі: гісторыя, псыхалёгія, высокая музыка, кіно, авіяцыя й ролікавыя канькі.

Любімае месца ў горадзе - аэрапорт, а любімае месца ў самалёце - ля ілюмінатара. Вясной і летам можна сустрэць на "роліках" у адным з паркаў варшаўскага раёну Воля.

Жыцьцёвы лёзунг: "Усё яшчэ наперадзе!". 

 

Ялянта Сьмялоўская - намесьніца кіраўніка рэдакцыі

 

Лёс яе кідае: то ў цэнтар краіны, то на Беласточчыну. Нарадзілася ў горадзе Плоцк, але цэлае сваё маладое жыцьцё правяла ў беластоцкай вёсцы Кошкі, прыгажосьць якой заўважае толькі цяпер, калі жыве ў Варшаве. Лёс яшчэ не сказаў апошняга слова.

У рэдакцыі ад самага пачатку. Камісію, якая вяла набор працаўнікоў рэдакцыі, ачаравала інтэрпрэтацыяй верша Янкі Купалы „Сэрца спытай...”

 

Тамаш Саевіч нарадзіўся ў Гайнаўцы, на ўскраіне Белавескай пушчы. Вучыўся ў гайнаўскім Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня, потым на розных факультэтах Варшаўскага ўнівэрсытэту ў рамках Інтэрдысцыплінарнага Факультэту гуманітарных навук. У сувязі з тым, што яшчэ малады, па сёньняшні дзень шукае свайго месца ў жыцьці, а таксама ва ўнівэрсытэце.

У 1998 годзе захварэў на рэдкую хваробу - „праца на радыё”; лячыцца не намерваецца. У Беларускай рэдакцыі працуе з 1999 году. 

Радасьць жыцьця чэрпае з падарожжаў па сьвеце, сустрэчаў зь цікавымі людзьмі, а сілу да жыцьця – з роднай Беласточчыны.

 

Эльвіра Богдан-Сянкевіч: З Гарадзеншчыны нейкім цудам трапіла ў Варшаву. Закончыла Варшаўскі ўнівэрсытэт - вучылася на польскай філялёгіі, пазьней - на факультэце журналістыкі й паліталёгіі.

У рэдакцыю прыйшла, каб ня страціць кантакту зь беларускай мовай. Цяпер гаворыць, што праца радыёжурналіста ўцягвае як вір, вырвацца зь якога дапамагаюць муж Валодзя ды дачушка Іра.

З рэдакцыяй супрацоўнічае ад 1999 году. Любіць падарожжы й ласункі.


 

Натальля Грышкевіч-Шымковяк: – у мінулым мянчанка, а з 1992 году варшавянка - ва ўзросьце каля 30 гадоў. Адукацыя вышэйшая філялягічная; закончыла Варшаўскі ўнівэрсытэт.

На радыё працуе ад 1996 году. Была сустваральніцай радыёрубрыкі Рэзананс, цягам нейкага часу займалася ў рэдакцыі эканамічнай тэматыкай, вядучая Канцэрту віншаваньняў.

Сярод зацікаўленьняў – літаратура й кінэматаграфія, сабакаводзтва й конны спорт. Але цягам апошніх гадоў галоўным хобі, якое займае агромністую частку свабоднага й „несвабоднага” часу, зьяўляюцца сын Марэк і дачка Марта.

 

Дзьмітры Гурневіч: Воляй лёсу ў Варшаву трапіў са старабеларускага мястэчка Налібокі, узгад пра якое можна знайсьці ў пісьмовых крыніцах продкаў спрад вякоў. Такім чынам, Варшава стала другой Радзімай, а Польскае радыё – любімым месцам працы маладога журналіста. Нізкі й яскравы голас Дзьмітра гучыць на хвалях Беларускай службы з 2006 году. Мэтанакіраванасьць, працавітасьць, прынцыповасьць і шчырасьць – гэта адны з асноўных рысаў характару Дзімы. А яшчэ ён заўсёды падрыхтаваны прыйсьці на дапамогу сябрам, калегам па працы.

Хобі яго жыцьця – гэта Ісьляндыя, - краіна гейзераў, белых начэй, сьцюдзёнага надвор’я й прыемных людзей - яе гісторыя, культура й сучаснасьць. Адзін са шчасьлівых момантаў у яго жыцьці здарыўся менавіта тады, калі з борту самалёта назіраў за незапамінальнымі краявідамі Ісьляндыі.

Вялікі фанат беларускай музыкі, гісторыі, літаратуры, інтэрнэту й высокага кіно. Любіць мультфільмы – яны дазваляюць яму адпачыць, інакш успрыняць рэчаіснасьць і проста пасьмяяцца.   

     

                       Алена Пытэль:  У дзяцінстве й юнацтве Алена ня думала, што яе прафэсійная дзейнасьць будзе зьвязана з радыёжурналістыкай. У дарослым жыцьці стала інакш – радыё стала ня толькі працай, але й месцам, дзе кожны дзень сустракаеш сяброў, якія ў любы момант гатовыя прыйсьці на дапамогу.

Акрамя ўсяго, для Алены радыё – гэта магія, чароўная рэч, пазытыўная “дрыгва”, якая ўсмоктвае чалавека. Радыё можна альбо любіць усё жыцьцё, альбо адразу ж зь ім растацца – у гэтым выпадку залатая сярэдзіна адсутнічае.

У эфіры Беларускай службы Польскага радыё голас Алены Пытэль гучыць з 2006 году. Яна любіць займацца грамадзка-палітычнай і рэлігійнай тэматыкамі.

Любіць мора, індыйскія фільмы, тэатар і... салодкі сырок прадукцыі Гарадзенскага малочнага камбінату.

Адпачываць стараецца на любімай Гарадзеншчыне.    

 

                                                 Кантакт

 



Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone