Polskie Radio

Заробак у 500 долараў - папулістычная параза Лукашэнкі

Ostatnia aktualizacja: 01.08.2019 12:30
На пачатку тыдня Лукашэнка загадаў гаратнаваць людзям цярпімую зарплату. Лічба 500 не прагучала.
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusi
Aleksander Łukaszenka, prezydent BiałorusiFoto: shutterstock

Да нядаўняга часу кіраўнік краіны ставіў за мэту заробак у памеры 500 долараў. На пачатку тыдня Лукашэнка казаў пра зарплаты, але гэтая лічба не прагучала. Ён загадаў гаратнаваць людзям годную, ці цярпімую зарплату.

Палітолаг Павал Усаў лічыць, што гэта сведчыць пра катастрофу папулістычнай палітыкі Лукашэнкі.

- Ён называў канкрэтныя лічбы, і 500, і 1000 долараў, даваў строгія ўказанні ўвесці такі заробак і ўраду, і асобным міністрам. Як мы бачым, ніводная з гэтых папулістычных заяваў не былі рэалізаваныя. Прычын гэтага шмат, а галоўная – паглыбленне эканамічна-сацыяльнага крызісу. Адмова рэалізацыі палітыкі сярэдняга заробку ў 500 долараў сведчыць аб тым, што Лукашэнку не засталося нічога, што б ён мог прапанаваць грамадству ў якасці прысмаку, каб хоць нейкім чынам мабілізаваць свой электарат, асабліва напярэдадні выбарчых кампаній. Другая прычына – паглыбленне эканамічных супярэчнасцяў паміж Беларуссю і Расіяй. Гэта коштам расійскіх датацый і крэдытаў Лукашэнку доўгі час удавалася рэалізоўваць праекты па павышэнні заробкаў. Яшчэ праблема заключаецца ў тым, што цяпер наўрад ці ўдасца стабілізаваць заробкі на годным узроўні, які дэкларуе Лукашэнка, бо ўсё больш грамадзян знаходзяцца за рысай беднасці. Інфляцыя вельмі хутка будзе з’ядаць запасы беларусаў. Перад новым годам улады сутыкнуцца з сур’ёзнымі сацыяльна-эканамічнымі праблемамі ў грамадстве.

ав

Поўная размова ў аўдыё.