Polskie Radio

Палітыкі павышаюць зарплату, спецыялісты выказваюць скептыцызм

Ostatnia aktualizacja: 11.09.2019 10:43
«Павелічэнне мінімальнай зарплаты запускае ў ход іншыя патрабаванні»
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: pixabay

Кіроўная партыя «Права і справядлівасць» павышае мінімальную зарплату ў Польшчы. У гэтым годзе мінімальная зарплата скаладае 2250 злотых ($573) без выліку падаткаў і збораў. Гэта на 7% больш чым у 2018 годзе. З 1 студзеня 2020 году заработная плата складзе 2600 злотых ($663), у 2021 – 3 тысячы ($765), а на канец 2023 – ужо 4 тысячы злотых ($1020) бе выліку падаткаў і збораў.

Спецыяліст выдання «Puls Biznesu» Гжэгаж Навацкі (Grzegorz Nowacki) задае пытанне, ці такі крок карысны для працаўніка, бо варта ўсведамляць наступствы гэтага рашэння.

Павелічэнне мінімальнай зарплаты запускае ў ход іншыя патрабаванні. Прыклад: калі нехта ў кампаніі зарабляе на 500 злотых больш за мінімальную зарплату, таму што ён лепшы працаўнік, з большым вопытам ці больш эфектыўны, і ён далей хоча зарабляць больш, то ён таксама запатрабуе павышэння. Такім чынам паўстае спіраль, якая будзе накручваць рос зарплат. Цяпер прадпрыемствы знаходзяцца і так пад вялікім прэсінгам. Зарплаты растуць, таму што ў Польшчы вельмі малое беспрацоўе і цяжка знайсці працаўнікоў. Акрамя таго, уваходзіць у сілу закон аб дадатковай пенсійнай сістэме. Грашовыя ўзносы будуць паступаць як ад працаўніка, так і працадаўцы. Варта нагадаць, што існуюць таксама іншыя абавязковыя падаткі і зборы. І рост мінімальнай зарплаты, і новай пенсійнай праграмы – гэта пазітыўныя рашэнні, аднак кумуляцыя іх значна абцяжарыць прадпрымальніка. А працадаўца перакіне кошты на спажыўца, і гэты ж працаўнік заплаціць больш у краме. Іншыя варыянт: працадаўца будзе вымушаны знізіць свой прыбытак, які ўжо і так невысокі ва ўсіх галінах польскай эканомікі.

Гжэгаж Навацкі лічыць, што рост мінімальнага заробку нельга лічыць добрай інфармацыяй.

яс/ПР3