Polskie Radio

Расійская праваслаўная царква ў Заходняй Еўропе далучылася да маскоўскага патрыярхату

Ostatnia aktualizacja: 14.10.2019 15:06
Тое, што не ўдалося бальшавіцкай Расіі, удалося Расіі Уладзіміра Пуціна.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: pixabay.com

«Царкоўны канец кастрычніцкай рэвалюцыі» – пад такім загалоўкам карэспандэнт Rzeczpospolita Руслан Шошын піша, што праз амаль сто гадоў пасля стварэння расійская царква ў Заходняй Еўропе далучылася да маскоўскага патрыярхату.

Тое, што не ўдалося бальшавіцкай Расіі, удалося Расіі Уладзіміра Пуціна. Усё пачалося з таго, калі ў лістападзе 2018 года канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей І ліквідаваў расійскі экзархат і заявіў, што ўсе прыходы і святары расійскай царквы ў Заходняй Еўропе павінны падпарадкавацца іерархам Канстанцінопаля. У сваю чаргу Канстанцінопаль падтрымаў аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царквы. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне дэманстратыўна ліквідаваць расійскі экзархат. Большасць прыходаў экзархату вырашыла вярнуцца ў расійскую царкву.

Духавенства заходняга экзархату не падтрымала дзейнасці Канстанцінопаля ва Украіне. Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей пра гэта ведаў і таму вырашыў канчаткова яго падпарадкаваць.

Якое значэнне мае тут палітыка? Па словах палітолага і філосафа рэлігіі Лукаша Кабэшка, пасля развалу СССР праваслаўная царква перажывае адраджэнне. Пры ўладзе Уладзіміра Пуціна назіраецца нарастаючы сімбіёз паміж ёй і Крамлём. Так што Масква бачыць у царкве адзін з інструментаў, які дазволіць утрымаць уладу. У праваслаўі галоўная праблема заключаецца ў падзеле ўлады. Канфлікты часам маюць гістарычны і палітычны характар, – нагадвае палітолаг.

пераклад нг