Polskie Radio

На лукашэнкаўскі мітынг з Віцебску людзей павязуць цягнікамі – «прывідамі»

Ostatnia aktualizacja: 23.10.2020 10:08
Сталі вядомыя падрабязнасці лукашэнкаўскага мега-мітынгу.
.
А. ЛукашэнкаFoto: PAP/EPA/NIKOLAI PETROV / BELTA POOL

Сталі вядомыя падрабязнасці лукашэнкаўскага мега-мітынгу. Мітынг запланаваны на нядзелю на 14.00. Адзін з асноўных пунктаў збору – ля стэлы. Заяўку на правядзенне мітынгу падала Федэрацыя прафсаюзаў.

Людзей на яго будуць звозіць цягнікамі і аўтобусамі бюджэтнікаў з усёй краіны. Часцей за ўсё пад прымусам і ў выніку шантажу.

Так адбываецца між іншым у Віцебску. Людзей павязуць цягнікамі – «прывідамі», якіх у раскладзе няма.

Разнарадкі пра колькасць людзей былі спушчаны на ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы. Працоўных, службоўцаў і студэнтаў пад рознымі падставамі прымушаюць ехаць на мітынг за Лукашэнку. На розных прадпрыемствах прапануюць адгулы, грашовыя прэміі, пагражаюць звальненнем.

Але ёсць шмат тых, хто знаходзіць сілы і мужнасць адмовіцца ад дадзенага падарожжа. Працаўніца адной з віцебскіх арганізацый кажа, што яе калегам тэлефанавала кіраўніцтва прадпрыемства, пыталі якіх яны палітычных поглядаў, каго падтрымліваюць – Лукашэнку або пратэсты апазіцыі.

На мітынг у Мінск паедуць і прадстаўнікі папраўчай калоніі №3. Калоніі спатрэбілася арэнда аднаго аўтобуса за 1300 рублёў. Закуп будзе аплачвацца з рэспубліканскага бюджэту. Для звозу людзей у Мінск рыхтуюць і пасажырскія цягнікі. Чыгуначнікі іх ужо празвалі цягнікамі «прывідамі», бо афіцыйных загадаў на іх фармаванне не было, расклад руху не афішуецца. Адна з супрацоўніц Беларускай чыгункі адзначыла, што яны будуць фармаваць два пасажырскіх цягніка, адзін 18 вагонаў,
адзін 12. Усё гэта робіцца на падставе заявы вагоннага ўчастка, але
ніякіх загадаў ад пасажырскай службы не было. Такі цягнік паедзе і з
Полацку праз Маладзечна.

Для Беларускай службы Польскага радыё з Віцебску Святаслаў Бруйко