Беларуская Служба

Прэзідэнт Латвіі прыехаў у Польшчу з першым афіцыйным візітам

11.09.2019 15:50
У Варшаве Эгілс Левіц размаўляўе з Анджэям Дудам пра бяспеку рэгіёна.
     ()       (L)  -      11.09.2019
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда (Р) і Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі Эгілс Левіц (L) падчас прэс-канферэнцыі ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве 11.09.2019 PAP / Radek Pietruszka

Анджэй Дуда паведаміў свайму латвійскаму калегу пра пагадненні, заключаныя са Злучанымі Штатамі Амерыкі ў апошнія месяцы. Паводле дамоўленасцей, у Польшчу павінна прыехаць каля тысячы амерыканцаў, і, такім чынам, іх колькасць у Польшчы павінна павялічыцца да 5,5 тысяч.

Пасля размоваў з польскім прэзідэнтам латвійскі прэзідэнт Эгілс Левіц падкрэсліў, што наяўнасць у Польшчы амерыканскіх падраздзяленняў таксама з'яўляецца добрай навіной для краін Балтыі.

- Кожны новы амерыканскі салдат у рэгіёне Балтыі, у Польшчы і ўвогуле на ўсходнім флангу НАТА ўзмацняе бяспеку ўсяго рэгіёна. Мы рады і віншуем Польшчу.

Літва, Латвія і Эстонія - гэта краіны, якія разам з Польшчай з'яўляюцца часткай усходняга фланга НАТА. Менавіта ў гэты рэгіён у апошнія гады Альянс накіраваў дадатковых салдат. Гэта была рэакцыя на пагрозу з боку Расіі. Высокапастаўленыя вайскоўцы з Прыбалтыкі неаднаразова звярталіся да камандавання НАТА пра далейшае ўзмацненне ваеннай прысутнасці з-за дзеянняў Расіі ў непасрэднай блізкасці.

яс