Беларуская Служба

Польшча застанецца «выспай свабоды»

22.09.2019 12:40
Абяцае кіроўная партыя «Права і справядлівасць» у выпадку перамогі на выбарах.
Старшыня партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў КачыньскіPAP/Łukasz Gągulski

У гэтыя выходныя партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) праводзіць па ўсё краіне выбарчыя партыйныя сходы.

Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі выступіў з абяцаннем, што ў выпадку перамогі на выбарах і захавання ўраду ПіС у Польшчы ня будзе ігнаравання традыцыйных каштоўнасцяў.

Польшча не будзе паўтараць досвед Заходняй Еўропы, дзе гэтыя каштоўнасці адрынаюцца, а наадварот застанецца «выспай свабоды». З такімі выбарчымі абяцаннямі выступіў старшыня ПіС падчас сходу ў Кракаве.

Свабода цяпер знікае ў Заходняй Еўропе. Сёння за звычайныя словы пра тое, што аднаполыя пара ня можа мець дзяцей можна трапіць у суд. Так бывае ў некаторых краінах. Гэта ў Польшчы ў ніякім выпадку не прымецца.

Таксама Яраслаў Качынскі паабяцаў дзяржаўную падтрымку сем’ям, якія ПіС лічыць традыцыйнай ячэйкай грамадскага жыцця.

У нядзелю адбыліся тры выбарчыя сходы партыі: у Кракаве, Новым Сончу ды Тарнаве.

Парламенцкія выбары пройдуць у Польшчы 13-га кастрычніка.

ПР/юл