Беларуская Служба

У Мюнхене праходзяць найбуйнейшыя дажынкі ў свеце

22.09.2019 13:45
Нямецкая паліцыя прымае надзвычайныя меры бяспекі ў звязку з тэрарыстычнай пагрозай.
 Octoberfest
Фестываль "Octoberfest" у НямеччынеEPA/PHILIPP GUELLAND

Увечары ў суботу мэр Мюнхена Дытэр Рэйтэр выбіў корак з першай піўной бочкі. Гэта была афіцыйнае адкрыццё Oktoberfest-у – самага вялікага ў свеце фальклорнага фестывалю.

Сёлета гаспадары чакаюць прыезду звыш 6 мільёнаў гасцей з усяго свету. Фестываль піва будзе доўжыцца 16 дзён, перадае карэспандэнт Польскага радыё Вальдэмар Машэўскі.

Больш за 1000 паліцэйскіх будуць пільнаваць парадак падчас імпрэзы. На імпрэзу нельга прыносіць вялікія торбы ды заплечнікі. Надзвычайныя сродкі бяспекі, кіраўніцтва паліцыі тлумачыць тым, што такая вялізарная імпрэза можа прыцягнуць увагу тэрарыстаў.

Oktoberfest арганізуюць у Нямеччыне з 1810-га года, гэта найбуйнейшыя на свеце хмелевыя дажынкі. У сярэднім падчас фестывалю госці выпіваюць каля 7 мільёнаў літраў піва.

У гэтым годзе літр піва каштуе амаль 12 еўра.

ПР/юл