X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Вільні адчыняецца вялікая выстава, прысвечаная Радзівілам

10.10.2019 10:56
Адным з самых цікавых экспанатаў з'яўляецца срэбны літургічны келіх, прывезены ў Вільню з Ерусаліму.
Герб роду РадзівілаўBy Bastian, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10260880

У Палацы вялікіх князёў літоўскіх у Вільні сёння адчыняецца выстава, прысвечаная Радзівілам. На ёй паказаныя больш за 350 экспанатаў з некалькіх дзясяткаў музеяў, бібліятэк, архіваў, касцёлаў і прыватных калекцый з 7 краін. Гэта адна з самых вялікіх выставаў у апошнія гады ў сталіцы Літвы.

На выставе «Радзівілы – гісторыя і спадчына князёў» можна паглядзець больш за 100 партрэтаў роду, які ўзніклі паміж XVI і XIX стагоддзямі. Наведвальнікі могуць таксама паглядзець амаль 4,5-кілаграмовае блюда, аздобленая срэбнымі медалямі, зробленае з нагоды шлюбу канцлера Караля Станіслава Радзівіла і Ганны Кацярыны з Сангушкаў. Важным экспанатам таксама з’яўляецца шляхетны каштоўны камень гемма з партрэтам Барбары Радзівіл.

Усё ж, паводле арганізатараў, самым цікавым будзе срэбны літургічны келіх, прывезены ў Вільню з Ерусаліму. Літургічны посуд быў ахвяраваны Базіліцы Нараджэння Гасподняга віленскім ваяводам Мікалаем Крыштафам Радзівілам падчас яго пілігрымкі ў Святую зямлю. Келіх не выстаўляўся амаль 400 гадоў.

Выстава будзе працягвацца да 12 студзеня будучага году.

ав