Беларуская Служба

У Польшчы пачалася выбарчая цішыня

12.10.2019 11:19
У нядзелю палякі будуць выбіраць парламент.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ulrike Leone from Pixabay/CC0

Апоўначы ў Польшчы пачалася выбарчая цішыня. Яна будзе доўжыцца да канца галасавання, гэта значыць да нядзелі да 21:00, калі Дзяржаўная выбарчая камісія не прыме рашэнне прадоўжыць галасаванне.

30 мільёнаў 111 тысяч 281 палякаў маюць права голасу на нядзельных парламенцкіх выбарах.

Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла, што 1571 выбарцаў мае намер галасаваць праз ліставанне. 17708 чалавек вырашылі прагаласаваць з дапамогай даверанай асобы.

Старшыня ДВК Веслаў Казелевіч абвясціў, што ў гэтым годзе муніцыпальныя і камунальныя бюро выдалі 155 049 пасведчанняў, якія пацвярджаюць права голасу ў любой акрузе.

- Для параўнання 4 гады таму такіх пасведчанняў аб дазволу на галасаванне мясцовыя органы ўлады выдалі 145702. Гэта павелічэнне на 10 тысяч. На гэтых выбарах дапісалася 242867 чалавек.

На гэтых выбарах было створана 27 415 выбарчых участкаў, з якіх 14 498 дапасаваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. За мяжой арганізаваныя 320 участкаў, пяць – на караблях. 846 участкаў створаны ў шпіталях, 641 – у дамах сацыяльнай дапамогі і 10 – у студэнцкіх інтэрнатах.

ПР/юл