Беларуская Служба

Лондан змяняе стаўленне да Brexit

12.10.2019 14:15
У Бруселі брытанцы вядуць інтэнсіўныя перамовы з Еўразвязам.
Перамовы наконт выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ у БруселіEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Вялікабрытанія гатовая змяніць сваю пазіцыю ў справе будучыні ірландскай мяжы, таму ў Бруселі пачаліся інтэнсіўныя перамовы з Еўрапейскім Саюзам.

Да гэтага часу перамовы зайшлі ў тупік, а да планаванага Brexit заставалася менш за 3 тыдні.

Спрэчкі выкліканы пытаннем урэгулявання сітуацыі на мяжы паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй.

Брусель хоча гарантаваць, што пасля Brexit не будзе памежнага кантролю на Зялёнай выспе. Кіраўніцтва ЕЗ запрапанавала Вялікабрытаніі застацца ў мытным саюзе.

Афіцыйны Лондан адхіліў гэтую прапанову па прычыне таго, што гэта перашкодзіць Вялікабрытаніі заключаць гандлёвыя пагадненні з рэштай свету.

Цяпер, як кажуць дыпламаты, завітала сонца і ў еўрапейскае ваконца. Вялікабрытанія гатовая змяніць свае становішча ў справе ірландскай мяжы.

ПР/юл