Беларуская Служба

Польскія спецслужбы перадухілілі тэракт супраць мусульманаў

14.11.2019 16:06
Акрамя пераследу і цкавання, група праварадыкалаў таксама планавала больш гвалтоўныя дзеянні з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і выбуховых матэрыялаў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

У Варшаве і Шчэціне супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі двух чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў з выкарыстаннем выбуховых матэрыялаў.

Аперацыя стала вынікам расследавання дзейнасці злачыннай групы, якая планавала гвалтоўныя дзеянні супраць мусульманаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб Станіслаў Жарын.

Па яго словах, затрыманні былі праведзены 10 лістапада, і «аперацыя стала вынікам раней сабранай інфармацыі аб экстрэмісцкай групе, мэтай якой было запалохаць мусульманаў, якія жывуць у Польшчы».

Следствам было ўстаноўлена, што акрамя пераследу і цкавання, група праварадыкалаў таксама планавала больш гвалтоўныя дзеянні з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і выбуховых матэрыялаў.

Станіслаў Жарын удакладніў, што ўзорам для гэтай групоўкі былі іншыя тэракты, у тым ліку здзейснены, Андэрсам Брэйвікам у 2011 годзе. Нагадаем, у выніку тэрактаў Брэйвіка загінула 84 чалавекі.

Паводле дадзеных польскіх спецслужбаў, акрамя падрыхтоўкі тэрактаў, затрыманых падазраюць у нелегальным захоўванні зброі і закліках да вынішчэння этнічных і рэлігійных груп.

PAP/эж