X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

КДБ завяршыў расследаванне справы, у ліку фігурантаў якой былы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Уцюрын

02.12.2019 13:22
Ён абвінавачваецца ў атрыманні хабараў на суму не меншую за 190 тыс. долараў ЗША і падбухторванні да дачы хабару.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

Следчым упраўленнем КДБ завершанае папярэдняе расследаванне крымінальнай справы па шматлікіх фактах атрымання і дачы хабараў падчас паставак у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Паводле інфармацыі КДБ, фігурантамі справы з'яўляюцца 16 чалавек, у тым ліку былы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэй Уцюрын. Ён абвінавачваецца ў атрыманні хабараў на суму не меншую за 190 тыс. долараў ЗША і падбухторванні да дачы хабару.

Выстаўленыя абвінавачанні васьмі службовым асобам дзяржаўных органаў і банкаўскіх устаноў і васьмі прадстаўнікам камерцыйных структур.

Усяго па крымінальнай справе толькі ў хабарнікаў канфіскавана больш за 1 млн 650 тыс. долараў ЗША (у тым ліку ў аблігацыях), 62 тыс. еўра, больш за 1 кг золата.

Пасля азнаямлення абвінавачваных з матэрыяламі, крымінальная справа будзе перададзеная ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд, паведамляе КДБ.

яс