Беларуская Служба

Польшча ў Мюнхене падтрымала «Трохморʼе» ды Украіну

16.02.2020 13:08
У сталіцы Баварыі прайшла 56 Міжнародная канферэнцыя па бяспецы.
Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у МюнхенеEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA

На канферэнцыі Польшча заклікала ўзмацніць падтрымку Украіны ды актывізаваць праекты «Трохморʼя»

Удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ўзяў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

Кіраўнік польскай дыпламатыі ўзяў удзел у круглым стале разам з прэзідэнтам Эстоніі Керсці Кальюлайд і міністрам энергетыкі ЗША Данэм Бруэтам. Бакі размаўлялі пра будучую супрацу ў рамках ініцыятывы «Трохморʼя».

Таксама польскі міністр узяў удзел у сустрэчы прасвечанай сітуацыі ва Украіне. Кіраўнік польскай дыпламатыі крытычна ацаніў дасягнуты прагрэс у рэалізацыі дамоўленасцяў з саміту Нарманскай чацвёркі ў Парыжы.

Яшчэ польскі міністр узяў удзел у дыскусіі прысвечанай будучыні Еўрапейскага Саюзу. У сваім выступе кіраўнік МЗС Польшчы зазначыў, што краіны Цэнтральнай Еўропы, дзякуючы дынамічнаму развіццю эканомікі спрычынілася да ўмацавання пазіцыі ЕС у глабальным свеце.

PAP/юл