Беларуская Служба

Грузія, Вялікабрытанія і ЗША абвінавачваюць расійскае ГРУ у маштабнай кібер-атацы

21.02.2020 09:43
Урады згаданых краін назвалі дадзеныя дзеянні абсалютна непрымальнымі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Evgeny GoTown.ru from Pixabay/CC0

Міністэрства замежных спраў Грузіі, а таксама ўлады Вялікабрытаніі і ЗША заявілі пра маштабную кібер-атаку на Грузію, запланаваную і праведзеную расійскай вайсковай выведкай у кастрычніку 2019.

У выніку той кібератакі ў кастрычніку мінулага года была спыненая праца тысячы дзяржаўных і прыватных сайтаў у Грузіі, сярод якіх прэзідэнцкі сайт і старонкі двух прыватных тэлеканалаў.

Учора Міністэрства замежных спраў Грузіі паведаміла, што за атакай стаяла расійская вайсковая выведка. Аналагічныя абвінавачванні супраць ГРУ былі агучаныя Вялікабрытаніяй і Злучанымі Штатамі.

«Расследаванне, праведзенае грузінскімі ўладамі, інфармацыя, сабраная ў выніку супрацоўніцтва з партнёрамі, паказваюць, што гэтая кібер-атака была запланавана і праведзена Галоўным упраўленнем Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі», – заявіў падчас брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Грузіі Уладзімір Канстанцінідзі.

Пра масавую кібер-атаку Расіі на Грузію ў кастрычніку 2019 года таксама паведамілі ў чацвер Нацыянальны цэнтр кібербяспекі ўрада Вялікабрытаніі (NCSC), які ўваходзіць у цэнтр камунікацыі ўрада Вялікабрытаніі (GCHQ). Паводле звестак NCSC, «існуе вялікая верагоднасць таго, што тэракт быў здзейснены расійскай ваеннай разведкай.

«Небяспечная і нахабная кібер-атака ГРУ на Грузію, суверэнную і незалежную нацыю, абсалютна непрымальная», – заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб. «У расійскага ўрада ёсць выбар: або працягваць гэта агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да іншых краін, або стаць адказным партнёрам, які паважае міжнароднае права», – дадаў ён.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заявіў у чацвер, што ЗША гарантуюць Грузіі дапамогу ў павышэнні здольнасці краіны ў барацьбе з кібер-атакамі. »ЗША заклікаюць Расію спыніць падобныя паводзіны ў дачыненні да Грузіі ды іншых краін«, – сказаў Пампеа.

Міністэрства замежных спраў Польшчы таксама выказала занепакоенасць кібер-атакай расійскага ГРУ і выступіла ў падтрымку Грузіі. Польскія спецслужбы папярэджваюць пра магчымую пагрозу ўмяшальнітва Расіі ў прэзідэнцкую кампанію ў Польшчы. Выбары прэзідэнта Польшчы павінны адбыцца 10 мая.

ПР/юл