Беларуская Служба

Польшча аштрафавала «Газпром» на 48 млн еўра

03.08.2020 13:00
Штраф - вынік адсутнасці супрацоўніцтва ў антыманапольным расследаванні, якое праводзіцца ў сувязі з будаўніцтвам газаправода «Паўночны паток – 2».
Siedziba Gazpromu
Siedziba GazpromuMat. prasowy Gazprom

Старшыня Упраўлення па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы Томаш Хрустны наклаў штраф у памеры амаль 213 млн злотых (каля 48 млн еўра) на «Газпром». Паводле словаў кіраўніка польскага антыманапольнага рэгулятара, гэта вынік адсутнасці супрацоўніцтва ў антыманапольным расследаванні, якое праводзіцца ў сувязі з будаўніцтвам газаправода «Паўночны паток – 2».

Справа тычыцца разбірацельства, у рамках якога шасцярым кампаніям, у тым ліку «Газпрому», прад'яўленыя абвінавачванні ў фінансаванні газаправода «Паўночны паток – 2» без неабходнай згоды старшыні ўпраўлення. Нягледзячы на тое, што Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў заклікала прадаставіць дакументацыю, «Газпром» гэтага не зрабіў. Томаш Хрустны зазначыў, што ў такім выпадку польскі антыманапольны рэгулятар мае права накласці штраф.

Дакументы, прадастаўлення якіх запытаў старшыня ведамства, – гэта перш за ўсё дагаворы аб перадачы, размеркаванні, продажы, пастаўках і захоўванні газавага паліва. На думку Упраўлення па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў, расійскі канцэрн наўмысна не прадаставіў дакументацыю.

вс