Беларуская Служба

У Беларусі набірае абароты махавік рэпрэсій

30.09.2020 08:40
Праваабронцы кажуць пра 200 выпадкаў крымінальнага пераследу пратэстоўцаў, і ніводнага правахоўнікаў, якія бесчелавечна абыходзіліся з затрыманымі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Беларусі пачалі судзіць затрыманых у першыя дні пратэстаў, якіх потым адпусцілі. Практычна ўсе затрыманыя ў той час – ахвяры катаванняў, жорсткага абыходжання.

Ужо вядома пра два дзясяткі такіх працэсаў, зазначыў праваабаронцы Сяржук Сыс з цэнтру «Вясна».

- Учора і заўчора было 14 такіх судаў, там толькі адныя хлопцы. Яны сядзелі тады па некалькі сутак, іх адпусцілі з паперкамі аб папярэджанні. Цяпер складаюць пратаколы і цягнуць усіх у суд. Даюць штрафы. Сёння таксама будуць судзіць, я ўжо бачыў за 10 жніўня справы. Нейкая нездаровая тэндэнцыя. Да таго ж кожны дзень крымінальны пераслед. Сёння ўжо два чалавекі званілі.

Апроч таго сёння стала вядома, што ў аэрапорце затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанка, адну з удзельніц незалежнага руху спартоўцаў SOS BY. Ёй не дазволілі вылецець на лячэнне і рэабілітацыю. Замест гэтага яе адвезлі ў міліцыі, звінаваціўшы ва ўдзелам у незаконных масавых мерапрыемствах.

У Гомлі затрымалі шматдзетную маці, а яе 4 непаўналетніх дзяцей забралі ў прытулак. Іх бацька ўжо адбывае 14 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту, яго абвінавачваюць у супраціве міліцыі.

юл