Беларуская Служба

Войска Польскае дапаможа супрацоўнікам службы аховы здароўя падчас вакцынацыі пажылых людзей

18.01.2021 15:37
У Польшчы вакцынацыя ад каранавіруса SARS-CoV-2 падзеленая на чатыры этапы. 
WOT pomaga seniorom w rejestracji na szczepienia
WOT pomaga seniorom w rejestracji na szczepieniaTwitter/WOT

Войска Польскае дапаможа супрацоўнікам службы аховы здароўя падчас вакцынацыі пажылых людзей. Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы адкрыла спецыяльную тэлефонную лінію, звонячы на якую людзі пажылога ўзросту атрымаюць інфармацыю аб працэсе вакцынацыі, а таксама змогуць заказаць транспарт у медыцынскую ўстанову, дзе робяць прывіўкі. Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак паведаміў, што дапамога даступная кожнаму пажылому чалавеку.

- Да гэтага часу армія дапамагала ветэранам, цяпер жа мы будзем дапамагаць кожнаму пажылому чалавеку, які звернецца да нас з просьбай. Так што запрашаем тэлефанаваць, каб атрымаць дапамогу ад салдат Войскаў тэрытарыяльнай абароны.

У Польшчы вакцынацыя ад каранавіруса SARS-CoV-2 падзеленая на чатыры этапы. Актуальна адбываецца вакцынацыя грамадзян у рамках нулявога этапу: гэта медыкі і супрацоўнікі службы аховы здароўя, жыхары і працаўнікі дамоў для пажылых людзей, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі людзей.