Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў жанчын з іх святам

08.03.2021 10:04
Ён падзякаваў полькам за цярпенне, цеплыню і прафесіяналізм ва ўсіх аспектах жыцця.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда і супрацоўнікі яго Канцылярыі павіншавалі ўсіх жанчын з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках, кіраўнік польскай дзяржавы падзякаваў ім за цярпенне, цеплыню і прафесіяналізм ва ўсіх аспектах жыцця.

- Я дзякую ўсім жанчынам, за тое, што яны выдатна выконваюць свае прафэсійныя абавязкі. Дзякую таксама за цярпенне, цеплыню і прафесіяналізм – за ўсё, што мы атрымліваем ад Вас штодзённа.

Міжнародны жаночы дзень быў заснаваны ў 1910 годзе ў Капенгагене ў памяць пра ахвяраў барацьбы за гендaрную роўнасць, у тым ліку за выбарчыя правы жанчын.

Жаночы дзень быў вельмі папулярны ў часы Польскай Народнай Рэспублікі, яго абавязкова адзначалі ў школах і на працоўных месцах. З гэтай нагоды арганізоўваліся ўрачыстасці, жанчыны атрымлівалі падарункі.

Пасля палітычных змен у 1989 годзе свята страціла сваё значэнне, але звычай дарыць кветкі і падарункі застаўся.

аз