Беларуская Служба

У М'янме грамадства перайшло да ўзброенай барацьбы з хунтай

10.04.2021 13:36
Жыхары яднаюцца ды са зброяй атакуюць вайсковых, якія захапілі ўладу ў краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

Альянс байцоў розных этнічных груп, якія выступаюць супраць жорсткага падаўлення дэманстрацый у М'янме, напаў на паліцэйскі ўчастак. Паводле розных звестак, загінула ад 10 да 14 паліцыянтаў.

Службы бяспекі ўжываюць гвалт у дачыненні да людзей, якія пратэстуюць супраць дзяржаўнага перавароту. Яны страляюць у дэманстрантаў з агнястрэльнай зброі. З часу дзяржаўнага перавароту супрацоўнікі службы бяспекі застрэлілі 618 чалавек. 2931 чалавек арыштаваныя.

Партыя лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы перамагла на лістападаўскіх выбарах у М'янме, былой Бірме. 1 лютага армія захапіла ўладу, заявіўшы, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя. Паводле дадзеных выбарчай камісіі, парушэнняў не было.

ПР/юл