Беларуская Служба

11 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень радыё

11.04.2021 12:37
Дата сімвалічна адносіцца да стварэння польскага радыёвяшчання і падкрэслівае ролю радыё ў паўсядзённым жыцці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:rafabendo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскае радыё было са слухачамі 96 гадоў, прапаноўваючы, між іншым, усё, што звязана з культурай, у тым ліку спецыяльны партал пра Кшыштафа Кленчана, які быў запушчаны 7 красавіка, у 40-ю гадавіну смерці легенды польскай музыкі 60-70-х гг.

Гэта быў сапраўдны рокмэн – так пра Кленчана кажа музычная журналістка Польскага радыё Марыя Шаблоўская:

-Вельмі часта выкарыстоўвалася параўнанне, што Кленчан – гэта наш Джон Ленан, а Краеўскі – Пол Макартні.

На сайце klenczon.polskieradio24.pl можна пачуць архіўныя выказванні Кшыштафа Кленчана, яго жонкі Аліцыі, сястры Ганны і яго калег.

Гэта музычны збор ведаў – гаворыць журналіст, сустваральнік партала Пётр Вавроўскі:

-Мноства запісаў выступаў, канцэрты з Аполя, розныя канцэрты, якія запісваліся для Польскага радыё ў 60-х-пачатку 70-х гадоў.

Таксама можна праслухаць самыя вядомыя гіты, напісаныя Кленчанам, напрыклад, прысвечаны яго бацьку «Белы крыж» ці «Гісторыя аднаго знаёмства», натхнёную будучай жонкай. Усё ілюстравана фотаздымкамі з розных этапаў жыцця і кар'еры музыканта.

ав