Беларуская Служба

Віцэ-спікер польскага Сейма Малгажата Гасеўска адпраўляецца на Данбас

21.04.2021 08:13
Візіт парламентарыяў на ўсход Украіны – гэта знак салідарнасці з Украінай.
Małgorzata Gosiewska
Małgorzata GosiewskaPR

Працягваецца візіт віцэ-спікера польскага Сейма (ніжэйшая палата парламенту) Малгажаты Гасеўскай ва Украіну. Сёння яна адправілася на Данбас. У планах – візіт на лінію фронту і сустрэча з намеснікамі старшыняў парламентаў Украіны і Літвы ў рамках Люблінскага трохкутніка.

Намеснік маршала Гасеўска тлумачыць, што візіт парламентарыяў на ўсход Украіны – гэта знак салідарнасці з Украінай, але таксама дэманстрацыя Расіі, што няма згоды на парушэнне міжнароднага заканадаўства, агрэсію і палітыку, якую Расія праводзіць на працягу многіх гадоў.

Пасланне – як падкрэсліла Малгажата Гасеўска – будзе накіравана Уладзіміру Пуціну як рашучы пратэст Польшчы, якая такім чынам хоча паказаць, што не пакіне Украіну ў бядзе.

Парламентарыі Люблінскага трохкутніка таксама намераны звярнуцца да краін Захаду з просьбай аб больш рашучых дзеяннях ва ўмовах канцэнтрацыі расійскіх войскаў на межах Украіны і на акупаваных тэрыторыях.

ІАР/нг