Беларуская Служба

19 млн 220 тысяч палякаў цалкам прышчэплены супраць каранавіруса

18.09.2021 16:29
У агульнай складанасці 36 млн 922 тысячы прышчэпак ад COVID-19.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTomasz Kudala/Shutterstock

Станам на суботу, 18 верасня ў Польшчы было зроблена ў агульнай складанасці 36 млн 922 тысячы прышчэпак ад COVID-19, у тым ліку 40 тысяч за апошнія 24 гадзіны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Амаль 19 млн 220 тысяч чалавек былі цалкам прышчэплены. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовая вакцынай Johnson & Johnson. З 1-га верасня ў Польшчы таксама адбываецца вакцынацыя трэцяй дозай вакцыны. Сярод іншых катэгорый пацыентаў, яна даступная хворым на ВІЧ, а таксама тым, хто праходзіць праз гемадыяліз.

Адначасова ў Польшчы хуткімі тэмпамі павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы. У суботу ўлады паведамілі аб 800 новых выпадках каранавіруса.

эж


Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».