Беларуская Служба

Стартавала музычная імпрэза Польскага Радыё – «Лета з радыёпрымачом»

28.06.2019 16:01
У гэтым годзе на канцэртным маршруце фестывалю – чатыры гарады. 
   .
Плякат канцэрту ў Закапанэ.Польскае радыё

Сёння ў горадзе Закапанэ стартавала вялікая музычная імпрэза Польскага Радыё – «Лета з радыёпрымачом 2019».

У гэтым годзе на канцэртным маршруце фестывалю – чатыры гарады. Акрамя Закапанэ, артысты польскай музычнай сцэны выступяць у Пуцку, Сталёвай Волі і Кракаве. Уваход на двухдзённыя канцэрты бясплатны.

Старшыня праўлення Польскага Радыё Анджэй Рагойскі растлумачыў, чаму выбраныя гэтыя мясцовасці: «Мы прыйшлі да высновы, што трэба ў нейкай меры пайсці насустрач чакальням тых слухачоў, якія прывыклі да традыцыйнага фармату праекта «Лета з радыёпрымачом», гэта значыць да канцэртаў на ўзбярэжжы Балтыкі і ў гарах, таму Пуцк і Закапанэ. Але мы таксама хочам пайсці насустрач тым радыёслухачам, якія звязаны з вялікімі гарадамі, як Кракаў, і невялікімі мясцовасцямі, якія не асацыююцца з летнім адпачынкам, такімі, як Сталёва Воля».


Такім чынам, канцэрты будуць праходзіць: 28 і 29 чэрвеня – у Закапанэ, 19 і 20 ліпеня – у Пуцку, 9 і 10 жніўня – у Сталёвай Волі, а 30 і 31 жніўня ў Кракаве адбудзецца вялікі фінал праекта «Лета з радыёпрымачом». На спецыяльна абсталяваныя сцэны ў гэтых гарадах выйдуць вядучыя выканаўцы і артысты польскай сцэны самых розных музычных жанраў.


Трансляцыя канцэртаў будзе весціся па радыё, а таксама ў відэа-версіі на профілі Польскага радыё ў фэйсбуку і на інтэрнэт-старонцы.

ав