Беларуская Служба

Польская мова без межаў - тоеснасць палякаў у песнях, малітве і паэзіі

14.07.2019 08:00
Польская нацыянальная тоеснасць сфармавалася ў цэнтры Еўропы вакол нацыянальнай культуры, мовы, традыцый, звычаяў і веры.
Аўдыё
   1407 .
Рукапіс „Барародзіцы” з 1407 году.By Macieja z Grochowa - polona.pl, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=69192372

Запрашаем на другую частку перадачы «Польская мова без межаў». Сёння гаворка пойдзе пра польскую мову і пачуццё нацыянальнай тоеснасці палякаў: якім чынам яна адлюстроўваецца ў песнях, малітве і паэзіі.

Польская нацыянальная тоеснасць сфармавалася ў цэнтры Еўропы вакол нацыянальнай культуры, мовы, традыцый, звычаяў і веры. Асаблівую ролю ў гэтым адыграла польская мова. «Мова для фармавання нацыянальнай тоеснасці з’яўляецца фундаментальнай справай», – гаворыць наш госць, доктар навук Яцэк Коўзан з Інстытуту польскай літаратуры Варшаўскага ўніверсітэту.

Я. Коўзан: Я ўспрымаю пытанне тоеснасці праз прызму літаратуры, якая нараджалася на нашай нацыянальнай мове. Нашая літаратура не нараджалася ў вакууме. Яна ўзнікала ў сувязі з літаратурнымі з’явамі Еўропы. Калі мы кажам пра песню «Багародзіца», то з аднаго боку гэта арыгінальны тэкст, мастацкі шэдэўр, а з іншага боку, у пэўным сэнсе, ён выкарыстоўвае механізмы еўрапейскіх гімнаў. Тэкст нараджаўся для літургічных мэтаў, але пазней пачаў выконваць нават дзяржава ўтваральныя функцыі. Мы памятаем легенду «Багародзіцы» як песні бацькаў, якую спявалі перад важнымі падзеямі – мілітарнымі, ці звязанымі з каранацыяй каралёў.

Сярод іншых патрыятычных песняў, акрамя «Багародзіцы», сімвалічнымі, асабліва значнай можна назваць творчасць паэта Яна Каханоўскага, які актыўна ўключаўся ў грамадскую і дзяржаўную дзейнасць. Найперш гаворка ідзе пра зборнік паэзіі «Песні» (Pieśni Jana Kochanowskiego księgi dwoje), перапоўнены палітычнымі і патрыятычнымі тэмамі.

Абавязкова трэба ўзгадаць «Гімн да любові Айчыны» (Hymn do miłości ojczyzny) Ігнацы Красіцкага. Таксама патрыятычны гімн «Boże, coś Polskę» Алоізія Феліньскага. Нельга не ўзгадаць «Роту» і Мазурак Дамброўскага, які ў 1926 годзе становіцца гімнам Польшчы.

Я. Коўзан: Тэкст Мазурка Дамброўскага з’яўляецца флагманскім прыкладам, які завяршае часы польскіх патрыятычных песняў ад часоў узгаданай на пачатку «Багародзіцы». Завяршальным момантам фармавання нацыянальнай тоеснасці і паралельна развіцця літаратуры з’яўляецца тэкст, напісана ў эміграцыі ў Італіі.
Мазурак

З самага пачатку фармавання польская мова і літаратара знаходзяцца пад уплывам рэлігійнай тоеснасці. Абарона рэлігіі і веры становіцца часта абаронай польскай тоеснасці. Адгаворванне малітваў на польскай мове было таксама праявам польскага патрыятызму.

Я. Коўзан: Асабліва ў 19 ст., калі Польшча знікае з мапы Еўропы ў выніку падзелаў, якія адбыліся ў канцы 18 ст. Малітвы на польскай мове становяцца ў пэўнай ступені маніфестам, дэманстрацыяй польскасці. Нават тэксты, якія ўзнікаюць за межамі Рэчы Паспалітай, як напрыклад «Пан Тадэвуш», з’яўляюцца праявай тугі па страчанай Айчыне. Магчыма, гэтыя малітоўныя тэксты, акрамя палітычнай ці дыпламатычнай дзейнасці, будавалі супольнасць. Людзі збіраліся на набажэнствы, адмаўлялі малітвы на польскай мове і падтрымлівалі больш за 120 гадоў сваю тоеснасць.

Гаворачы пра патрыятычныя тэксты неабходна ўзгадаць вершы. Пра што яны гавораць, да каго яны адрасаваныя? Звычайна, польскія патрыятычныя тэксты моцна звязаныя з кантэкстам іх напісання – кажа Яцэк Коўзан.

Я. Коўзан: Так было ў выпадку тэкстаў, які ўзніклі на мяжы падзелаў Польшчы, у эпоху Асвятлення, напрыклад, Францішка Карпіньскага. Яго «Журба над магілай Зыгмунта Аўгуста» (Żale Sarmaty nad grobem Zygmunta Augusta) мае трагічны характар. Часамі, як ва ўзгаданых вершах Красіцкага, вершы дадаюць адвагі, абуджаюць і заахвочваюць узяць у рукі зброю, не траціць надзею, бо ёсць шанец вярнуць незалежнасць. Гэтыя тэксты на столькі розныя, як кантэкст гістарычны і палітычны, у якіх яны ўзнікалі.

Патрыятычны змест у песні і малітве – даўней і цяпер. Ці сёння мы іх разумеем? Ці яны патрэбныя сучасным палякам? Наш госць перакананы, што так.

Я. Коўзан: Гэтая літаратура ў нас стала жыве. Мы надалей можам з яе чэрпаць веды пра нас саміх. Кантэкст мяняецца, але Айчына надалей застаецца Айчынай. Надалей вымагае ахвяры, актыўнай пазіцыі. Мы размаўляем пра патрыятычныя песні, але сёння кожны патрыятызм разумее па-іншаму. Усё ж нягледзячы на гэта, згаданыя тэксты могуць паказваць нам безумоўную, часамі цяжкую любоў да Айчыны. З перспектывы часу яны паказваюць, што мы ў стане, асабліва ў крытычныя моманты, аб’яднацца і па-свойму, але кахаць нашую Польшчу.

І гэтымі ўзнёслымі словамі мы завяршаем нашую размову. Нашым госцем быў доктар навук Яцэк Коўзан з Інстытуту польскай літаратуры Варшаўскага ўніверсітэту.
Мы размаўлялі пра польскую мову і пра пачуццё польскай нацыянальнай тоеснасці ў песнях, малітве і вершах. У наступную суботу запрашаем на працяг.

Перадача ўзнікла пры падтрымцы фонду «Дапамога палякам на Ўсходзе» ў рамках апекі Сенату Рэчы Паспалітай над палякамі замежжа.

ав

Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў