X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Варшаве будуецца царква, архітэктурным узорам якой з’яўляецца стамбульскі Сафійскі сабор

10.09.2019 15:23
Храм у Варшаве з’яўляецца першай царквой, якая будуецца ў польскай сталіцы з моманту атрымання Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе.
    :    ,
Актуальна закончыўся чарговы этап будаўніцтва: узведзеныя сцены і купалы, на купахал знаходзяцца крыжыфота: праваслаўны Прыход святой Сафіі Прамудрасці Божай

У Варшаве будуецца царква, архітэктурным узорам якой з’яўляецца стамбульскі Сафійскі сабор, паведамляе партал wp.pl. Актуальна закончыўся чарговы этап будаўніцтва: узведзеныя сцены і купалы, на купалах знаходзяцца крыжы. Царква будуецца ў раёне Урсынаў на зямельным участку, які Польская аўтакефальная праваслаўная царква атрымала бясплатна ад гарадскіх улад. Дарэчы, галоўныя архітэктар праекту Анджэй Маркоўскі на тыдзень паехаў у Стамбул, дзе на месцы знаёміўся з архітэктурнымі асаблівасцямі Сафійскага сабора.

Плошча храма – больш за 1 тыс. квадратных метраў, а вышыня – больш за 21 метр. Званіца будзе мець 10 званоў. Цяпер пачаліся ўнутраныя работы ў царкве. Заказчыкам храма выступае варшаўскі праваслаўны Прыход святой Сафіі Прамудрасці Божай. Храм у раёне Урсынаў з’яўляецца першай варшаўскай царквой, якая будуецца ў польскай сталіцы з моманту атрымання Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе.

вс