Беларуская Служба

«Ружанскі палац Сапегаў пасля рэканструкцыі будзе не горшы за Мір і Нясвіж» (ФОТА)

11.09.2019 19:07
Радавое гняздо беларуска-польскай лініі магнацкага роду Сапегаў назваюць «беларускім Версалем». 
Аўдыё
  • Наш суразмоўца - гісторык Раман Жыткоўскі, які ў 2016-2017 гадах быў дырэктарам установы культуры “Ружанскі палац”
Адрэстаўраваная частка Ружанскага палацаyoutube/screen

Сёння, сябры, накіруемся ў гістарычнае падарожжа на Брэстчыну. У Ружанах знаходзіцца палац, радавое гняздо беларуска-польскай лініі магнацкага роду Сапегаў. Цяпер адбываецца паступовая рэканструкцыя палацавага комплексу, які, дарэчы, называюць «беларускім Версалем». А нашым суразмоўцам з’яўляецца гісторык Раман Жыткоўскі, які ў 2016-2017 гадах займаў пасаду дырэктара ўстановы культуры «Ружанскі палац».

Паводле яго слоў, з часам, пасля завяршэння рэканструкцыі, Ружанскі палац можа стаць адным з галоўных беларускіх турыстычных аб’ектаў і напэўна ўвайсці ў тройку самых папулярных пасля Нясвіжскага і Мірскага замкаў.

Род Сапегаў таксама памятае пра сваё было радавое гняздо, асабліва маладое пакаленне. У якасці прыкладу наш суразмоўца прыводзіць Лукаша Сапегу, якому 20 гадоў і які цікавіцца беларускай гісторыяй сваёй сям’і, у тым ліку і гісторыяй Ружанскага палаца. З Раманам Жыткоўскім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыё


Раман Жыткоўскі ў гасцях на Польскім радыё Раман Жыткоўскі ў гасцях на Польскім радыё