Беларуская Служба

Падарожжа па Брэстчыне: помнікі архітэктуры і славутыя прозвішчы

18.09.2019 19:05
Разам з гісторыкам наведаем цікавыя месцы Брэстчыны, звязаныя са славутымі людзьмі ды важнымі гістарычнымі падзеямі. 
Аўдыё
  • Разам з гісторыкам наведаем цікавыя месцы Брэстчыны, звязаныя са славутымі людзьмі ды важнымі гістарычнымі падзеямі
Раман Жыткоўскі ў гасцях на Польскім радыёБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пару дзён таму мы здзейснілі гістарычнае падарожжа на Брэстчыну. У Ружанах знаходзіцца палац, радавое гняздо беларуска-польскай лініі магнацкага роду Сапегаў. Цяпер адбываецца паступовая рэканструкцыя палацавага комплексу, які, дарэчы, называюць «беларускім Версалем». Нашым суразмоўцам быў гісторык Раман Жыткоўскі.
Паводле яго слоў, з часам, пасля завяршэння рэканструкцыі, Ружанскі палац можа стаць адным з галоўных беларускіх турыстычных аб’ектаў і напэўна ўвайсці ў тройку самых папулярных пасля Нясвіжскага і Мірскага замкаў.

Род Сапегаў таксама памятае пра сваё было радавое гняздо, асабліва маладое пакаленне. У якасці прыкладу наш суразмоўца прыводзіць Лукаша Сапегу, якому 20 гадоў і які цікавіцца беларускай гісторыяй сваёй сям’і, у тым ліку і гісторыяй Ружанскага палаца. А сёння Раман Жыткоўскі раскажа пра іншыя цікавыя гістарычныя аб’екты брэсцкага рэгіёну, у прыватнасці, пра Косаўскі палац Пуслоўскага з 19-га стагоддзя і сядзібу Тадэвуша Касцюшкі. З ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл