X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Севярын Квяткоўскі прэзентаваў сваю антыўтопію «Калардская пушча» у Варшаве

09.10.2019 18:32
«Звышзадачу, якую я перад сабой паставіў, як перад пісьменнікам, перад творцам — гэта  зразумець псіхалогію савецкага чалавека. Мае «каларады» – гэта савецкія людзі».
Аўдыё
  • Вядомы беларускі журналіст і пісьменнік Севярын Квяткоўскі прыехаў у Варшаву спецыяльна, каб прэзентаваць свой раман, парадыйную антыўтопію «Каларадская пушча». 
          ,
Вядомы беларускі журналіст і пісьменнік Севярын Квяткоўскі прыехаў у Варшаву спецыяльна, каб прэзентаваць свой раманБеларуская служба Польскага радыё

Узровень Сусветнага акіяну падымаецца на 199 метраў, значная частка Беларусі пакрываецца вадою. Сінявокая ператвараецца ў архіпелаг розных выспаў, а яе сталіца падзеленая стыхіяй на два варожыя дзяржаўныя ўтварэнні: Менск і Горад-герой. Аднак, навукоўцы, якім цудам удалося перажыць спачатку Вялікі выбух потым і Вялікую ваду цвердзяць, што вада хутка сыдзе. А чакаць – гэта нацыянальны від спорту беларусаў.

Менавіта ў такіх постапакаліптычных дэкарацыях разгортваюцца дзеянні новага раману Севярына Квяткоўскага. Значная частка раману «Калардская пушча» грунтуецца на сатырычным асэнсаванні беларусаў, іх спадзеваў ды страхаў.

Спадар Севярын, у Вашага твора досыць правакацыйная назва. У ёй спалучаюцца два супрацьлеглыя аспекты беларушчыны. З аднаго боку «каларадская» – узнікаюць асацыяцыі з апошнімі падзеямі ва Украіне, з савецкасцю і г.д. З іншага боку «пушча» – адзін з архетыпічных вобразаў Беларусі. Чаму вы наўмысна вырашылі спалучыць неспалучальныя рэчы?

-Гэта правакацыя, свядомая правакацыя. Спецыяльна зрабіў такую назву, спецыяльна зрабіў правакацыюную вокладку. Сатыра павінна быць едкая, яна мае вырваць табе вока, сарваць дах! Сатыра – рэзкі і правакацыйны жанр.
Назву «Калардская пушча» прыдумаў дызайнер Артур Вакараў яшчэ задоўга да падзеяў ва Украіне. Ён хацеў пасцябацца, хацеў пасмяецца з беларускай бульбянасці. Гэта было ў 2011-12 гадах, а праз два гады пачалася інтэрвенцыя Расіі ва Украіне і наша назва набыла больш сур’ёзнае значэнне. Безумоўна для кнігі яно вельмі важнае.

Звышзадачу, якую я перад сабой паставіў, як перад пісьменнікам, перад творцам — гэта зразумець псіхалогію савецкага чалавека. Мае «каларады» – гэта савецкія людзі. Калі казаць коратка, ў савецкіх людзей фантазія замяняе наркотык. Яны самі сабе прыдумляюць жыццё, але яны не жывуць ім; яны жывуць выключна ілюзіяй, фантомамі.

Натуральна, у тэксце я напрыдумляў жартаў, гегаў, мемаў. Я вельмі хацеў, каб чалавек, які будзе чытаць мае развагі на цывілізацына-палітычныя тэмы, таксама адпачываў. Справа густу: камусьці гэта спадабаецца, камусьці не. (...)

Зараз вы казалі пра савецкасць, пра савецкасць беларусаў. Каб гэта падкрэсліць вы ўжылі цікавы мастацкі сродак – Вялікі выбух потым Вялікую ваду. Вада аддзяліла «калхозных беларусаў» ад «нацыянальна арыентаваных», навошта вы ўжылі такі прыём?

-Сапраўды, я спецыяльна развёў іх у розныя бакі. Бо ў рэальным жыцці ўсё складаней, усе і ўсё перамешаныя. Суіснуюць розныя людзі.

Казаць «савецкасць» надзвычай проста. Можна прыдумаць інакш, у мяне, у рамане, яны называюцца «жукамі». «Жукі» ёсць у Парагваі, у Малі, у Канадзе, я думаю, такія людзі ёсць нават у Японіі. Людзі, якія свядома не хочуць займацца сваім лёсам, займаюцца сваёй лядоўняй і ўсё...

Яны знаходзяць тысячы апраўданняў, яны жывуць ілюзіяй. Пагадзіцеся, гэта не толькі беларуская, але агульначалавечая з’ява. У розных краінах яна выглядае па рознаму, але яна прысутная паўсюль. У першую чаргу «Каларадская пушча» менавіта пра гэта. (...)

Вядомы беларускі журналіст і пісьменнік Севярын Квяткоўскі прыехаў у Варшаву спецыяльна, каб прэзентаваць свой раман, парадыйную антыўтопію «Каларадская пушча». Прэзентацыя новай кнігі прайшла ў Беларускім доме ў Варшаве.

Эдуард Жолуд

Слухайце аўдыё!