Беларуская Служба

Агляд кастрычніцкага нумару выдання беларусаў Падляшша Czasopis

18.10.2019 13:11
Карэспандэнтка выдання звярнулася да экспертаў, каб тыя пракаментавалі падзеі 17 верасня 1939 года, іх значэнне для лёсу Беларусі.
Аўдыё
  • Агляд кастрычніцкага нумару выдання беларусаў Падляшша Czasopis
Czasopis
Czasopis.

Значная частка кастрычніка выдання прысвечанаю 80-ай гадавіне далучэння Заходняй Беларусі да Савецкай Беларусі. Пасля 17 верасня 1939 года БССР амаль поўнасцю ахапіла свае этнічныя межы. Дзень, калі Чырвоная Армія і Вермахт падзялілі тагачасную Польшчу, не святкуецца і не адзначаецца. Аднак, гэта дата па-ранейшаму вельмі важная ў гісторыі Беларусі. Карэспандэнтка падляскага выдання «Часопіс» звярнулася да экспертаў, каб тыя пракаментавалі падзеі 17 верасня 1939 года, іх значэнне для лёсу Беларусі.

Палітолаг Юры Чавусаў лічыць, што дзякуючы 17 верасня сфармавалася сучасная беларуская супольнасць. Тыя падзеі немагчыма нават акрэсліць адназначным тэрмінам, кожны з іх будзе мець пэўную ступень асабістай ацэнкі.

Нягледзячы на тое, што далучэнне Заходняй Беларусі да БССР паспрыяла кансалідацыі беларускай нацыі, яно мела вялікі шлейф трагічных падзеяў. Юры Чавусаў лічыць, што зараз занадта рана даваць ацэнку таму, што тады адбылося на ўзроўні «станоўчае» або «негатыўнае».

У сваю чаргу гісторык і літаратар Анатоль Трафімчык мяркуе, што за 28 гадоў незалежнасці ў масавым беларускім наратыве адбылася трансфармацыя ўспрыняцця падзеяў верасня 1939 года. Пытанне выбару даты-сімвалу аб’яднання Беларусі застаецца адкрытым, лічыць Анатоль Трафімчык.

Таксама ў кастрычніцкаму нумару выдання былі надрукаваныя ўрыўкі дзённіка народнага паэта Беларусі Максіма Танка, прысвечаныя Беласточчыне.

Czasopis/эж

Слухайце аўдыё!