X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

«Па-беларуску без памылак»: асноўныя словаўтваральная тэрміны

20.10.2019 21:56
Асноўнай асаблівасцю вытворных слоў з’яўляецца іх матываванасць іншымі словамі, г. зн. іх значэнне абумоўлена значэннем іншых слоў.
Аўдыё
Беларуская граматыка Браніслава Тарашкевічаradyjo.net

Словаўтваральная сістэма беларускай мовы апісваецца ў такіх словаўтваральных паняццях, як:

  • вытворнае (матываванае) слова,
  • невытворнае (нематываванае) слова,
  • утваральнае (матывавальнае) слова,
  • словаўтваральная (матывавальная) аснова (база),
  • словаўтваральны сродак (фармант),
  • словаўтваральнае значэнне,
  • словаўтваральнае гняздо,
  • словаўтваральная пара,
  • словаўтваральны ланцужок,
  • спосаб словаўтварэння,
  • словаўтваральны тып,
  • словаўтваральная мадэль,
  • словаўтваральная парадыгма.

Вытворнае (матываванае) слова – гэта слова, утворанае ад іншага слова ці словазлучэння. Асноўнай асаблівасцю вытворных слоў з’яўляецца іх матываванасць іншымі словамі, г. зн. іх значэнне абумоўлена (матывавана) значэннем іншых слоў. Вытворнае слова заўсёды двухкампанентнае: яно складаецца з утваральнай (матывавальнай) часткі і фарманта (словаўтваральнага сродка) – піша Я.Н. Марозава ў працы Словаўтварэнне. Тэарэтычныя  асновы, узоры  разбору, тэсты, кантрольная  работа (Віцебск 2005, с. 6), напр.: жоўты > жаўтаваты, ісці  > прыйсці. Тут утваральныя часткі жоўт-  і  -ісці,  а фарманты ― суфікс -ават- і прыстаўка пры-. Значэнні вытворных слоў жаўтаваты і прыйсці матываваны значэннямі ўтваральных частак – адпаведна прыметніка жоўты (жаўтаваты – гэта ‘не поўнасцю жоўты’) і дзеяслова  ісці (прыйсці  азначае ‘закончанае дзеянне’).

Невытворнае  (нематываванае)  слова – гэта слова, значэння якога немагчыма растлумачыць праз іншае аднакаранёвае  слова: дом, стол, сіні, чытаць. 

Утваральнае  (матывавальнае)  слова - гэта такое слова, ад якога непасрэдна ўтворана дадзенае вытворнае слова, як мы бачылі на прыкладах жаўтаваты і прыйсці, дзе ўтваральнымі (матывавальнымі) словамі былі жоўты ды ісці.

Словаўтваральнай (або матывавальнай) базай можа быць:

  • поўная аснова (смелы > смеласць, стол > столік),
  • усечаная аснова (глыбокі > паглыбі(ць),  высокі  > высь),
  • цэлае слова (вучыць > вучыцца ‘вучыць ся(бе)’, ста­ловая лыжка  (прыметнік)  >  пабудавана  новая ста­ловая  (назоўнік),
  • спалучэнне некалькіх слоў ці асноў (слаба  развіты   > слабаразвіты,  снег  і падаць > снегапад),
  • спалучэнне графічных частак, літар, гукаў зыходнага словазлучэння (Саюз палякаў на Беларусі > СПБ, сельскі магазін > сельмагБеларускі  аўтамабільны  завод  >  БелАЗ).

Словаўтваральны  сродак  (фармант) – гэта сло­ваўтва­ральныя афіксы і іншыя фармальныя паказчыкі (адзіны асноўны націск, замацаваны парадак кампанентаў, сістэма флексій), з дапамогай якіх утворана слова, напр.: ехаць >  даехаць (фармант – пры­стаўка да-), дарога > дарожка  (фармант – суфікс -), глыбока паважаны > глыбокапаважаны  (фармант – адзіны  асноўны  націск  і  замацаваны  парадак  кампанентаў).

У склад фарманта ўваходзяць таксама і марфаналагічныя сродкі (чаргаванне гукаў, інтэрфіксацыя, нарашчэнне асновы, змена націску), але яны толькі суправаджаюць афіксацыю, а самастойнага словаўтваральнага значэння  не  маюць.

Словаўтваральнае значэнне – гэта абагульненае значэнне, выражанае словаўтваральным сродкам – фармантам. Возьмем дзеля прыкладу дзеясловы з суфіксам -ну:

  • адназоўнікавыя маюць агульнае словаўтваральнае значэнне ‘ўтвараць дзеянне, адпаведнае ўтваральнаму назоўніку’:  прага > прагну(ць),  пах   >  пахну(ць);
  • адпрыметнікавыя маюць словаўтваральнае значэнне ‘набываць прымету, абазначаную ўтва­раль­ным прыметнікам’: сухі > сохну(ць), сляпы > слепну(ць);
  • аддзеяслоўныя маюць значэнне ‘аднаразова ўтварыць дзеянне, названае ўтваральным словам’: штурхаць  > штурхнуць, кідаць > кінуць.

Гл. шырэй: Я.Н. Марозава, Словаўтварэнне. Тэарэтычныя  асновы, узоры  разбору, тэсты, кантрольная  работа, Віцебск 2005, с. 6-9.

Працяг тэмы - праз тыдзень.

Ніна Баршчэўская

Больш на гэтую тэму: Па-беларуску без памылак