Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

24.10.2019 16:27
Знаёмцеся - маладая польская група Plastik, якая спявае меладычныя танцавальныя кампазіцыі.
Аўдыё
  • Песня "Таму" польскага калектыва "Пластык"
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння ў музычнай рубрыцы выступіць гурт, які носіць мала рамантычны назоў «Пластык». Нягледзячы на гэта, цяжка назваць групу пластыкавай, яе кампазіцыі жывыя і меладычныя.

Калектыў быў створаны ў 2003 годзе дуэтам – Агнешкай Бурцан і Паўлам Радзішэўскім. У гэтым дуэце аўтаркай тэкстаў і музыкі з’яўляецца Агнешка, якая таксама спявае песні, а Павел грае на інструментах, між іншым на гітары. Агнешка закончыла факультэт джазу і забаўляльнай музыкі ды вакалу ў Музычнай акадэміі гораду Катавіцэ. Група піша перш за ўсё электронную, танцавальную музыку. Першы альбом музыкантаў выйшаў у 2006 годзе, прыкладна ў тым жа часе калектыў быў намінаваны да прэстыжнай музычнай узнагароды Фрыдэрык па двух катэгорыях – «дыск году» і «новы твар». Годам пазней музыканты прынялі ўдзел у адборачным туры да конкурсу Еўрабачання. Іх кампазіцыя трапіла на пятнаццатае месца ў рэйтынгу, зладжаным Польскім тэлебачаннем. У 2008 годзе яны зноў жа ўдзельнічалі ў адборы, іх песня заняла пятае месца ў фінале.

У 2019 годзе падрыхтаваны ўжо чацвёрты кампакт-дыск музыкантаў з песнямі на ангельскай мове. Альбом прасоўваецца ў сродках масавай інфармацыі сінглам U Gonna Love It. Па словах асоб, якія прафесійна займаюцца музычнай галіной, гэта спалучэнне танцавальнай электроннай музыкі з акустычным пачаткам, якая нагадвае класічную музыку эпохі барока. Як гавораць самі аўтары кампазіцый, іх песні пераважна паўстаюць пад уплывам розных перажыванняў і ўражанняў падчас падарожжаў.

На жаль, сярод песняў гурту мала кампазіцый на польскай мове, але ўдалося мне знайсці адну даволі цікавую, якая называецца «Таму».

Bo wena ma swoje prawa

O własną wolność każde z nas dba

Bo rozum wprzód a serce wspak

Dlatego tak

I dziwna ja, i dziwny ty,

Bez granic wyobraźnia – wiedźmy trzy

I nad czas to wznosi nas

Nad czas

Bo nam się dźwięki potłukły

I wielkie słowa nie spuchły

Jesteśmy tam gdzie nie ma nas być

Za to chce się żyć

Bo przyjaźń mocno się trzyma nas

A miłość to coś co się przydarza raz

I wciąż nie wiemy co czym jest

...i to też

W powietrzu wiszą songi i kurz

I nic do stracenia nie ma już

Bo o lataniu wraca sen

Tak ten

I lżejsi znów niż motyle dwa

Bo tylko z muzyką sens to ma

I nie poddamy się, o nie...

...już wiesz jak jest?

Бо натхненне кіруецца сваймі правамі. Пра ўласную свабоду кожны з нас клапоціцца, бо розум наперад, а сэрца назад. Таму так. І дзіўная я, і дзіўны ты, без межаў фантазія – вядзьмаркі тры. І над час гэта выносіць нас, над час.

Бо нам гукі разбіліся, і вялікія словы не апухлі. Мы там, дзе нас не павінна быць, затое хочацца жыць. Бо сяброўства моцна трымаецца нас. А каханне – гэта нешта, што здараецца раз. І мы ўсё яшчэ не ведаем, што гэта, а што – тое.

У паветры вісяць песні і пыл. І нам няма чаго ўжо страчваць, бо вяртаецца сон пра палёт. І мы зноў лягчэйшыя, чым два матылькі. Бо толькі з музыкай гэта мае сэнс. І мы не паддамося, о, не. Ты ўжо ведаеш, як гэта?

Wena ma swoje prawa – натхненне кіруецца ўласнымі правамі. Wena – гэта па-польску практычна тое ж самае, што і natchnienie. Праўда, можна яшчэ перакласці як энтузіязм. Дадзенае слова ўжо даволі рэдка ўжываецца ў польскай мове. Часцей за ўсё яно спалучаецца з прыметнікам twórcza –wena twórcza – гэта менавіта натхненне, калі чалавек адчувае, што можа нешта важнае стварыць за кароткі перыяд часу.

O własną wolność każde z nas dba – пра ўласную свабоду кожны з нас клапоціцца. Dbać o coś – клапаціцца аб чымсьці або аб кімсьці, пра кагосьці. У беларускай мове ёсць аднакарэннае слова дбайнасць – гэта менавіта клопат пра нешта, але дзеяслоў дбаць ужо рэдка ўжываецца, хоць ён існуе ў такім жа значэнні, як на польскай мове.

Serce wspak – сэрца назад. Wspak азначае назад або нешта перавернутае.

Miłość to coś co się przydarza raz – каханне – гэта нешта, што здараецца раз. На польскай мове ёсць два дзеясловы з падобным значэннем – zdarzyć sie і przydarzyć się. У чым адрозненне? Przydarzyć się – значыць, здарыцца нечакана, гэтае слова менш афіцыйнае, чым нейтральнае zdarzyć się.

Nic do stracenia nie ma już – няма ўжо чаго страчваць. Вельмі папулярны фразеалагізм сярод жыхароў Польшчы. Палякі часта так кажуць, калі рашаюцца на нейкі рызыкоўны крок.

нг

 

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы