Беларуская Служба

Польскі арганіст Міхал Коцата выступіць на фестывалі арганнай музыкі «Званы Сафіі»

20.11.2019 11:49
Міхал Коцат – выпускнік Кракаўскай акадэміі музыкі па класе аргана і клавесіна, а таксама аспірантуры Музычнай акадэміі ў Катавіцах. 
Аўдыё

24 лістапада а 15-й гадзіне ў Канцэртнай залі Сафійскага сабора ў Полацку адбудзецца арганны канцэрт у рамках XXIV Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі» у выкананні польскага арганіста Міхала Коцата, паведамляе Польскі інстытут.

Міхал Коцат – выпускнік Кракаўскай акадэміі музыкі па класе аргана і клавесіна, а таксама аспірантуры Музычнай акадэміі ў Катавіцах. Удасканальваў сваё майстэрства ў Фрайбургскай вышэйшай школе музыкі (Hochschule für Musik Freiburg), а ў 2018 годзе атрымаў званне доктара мастацтва.

Лаўрэат некалькіх арганных конкурсаў, двойчы быў стыпендыятам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП, а ў 2015 годзе атрымаў стыпендыю «Маладая Польшча», якая прысуджаецца за высокія дасягненні ў галіне мастацтва. У цяперашні час Міхал Коцат працуе ў Інстытуце музыкі на Факультэце мастацтваў Універсітэта ў Зялёнай Гуры.

У праграме канцэрта: Г. Гендэль, В. А. Моцарт, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, М. Дзюрыфле, Ж. Ален, І.С.Бах.

ав


Афіша Афіша