Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

21.11.2019 14:54
Юлія Петруха спявае, што ёй нічога не патрэбнае.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

На гэты раз я хачу вам прадставіць артыстку, якая актыўная ў шматлікіх плоскасцях мастацкай дзейнасці. Яна і акторка, і музыкантка, і мадэль, і тэлевядучая, а таксама сама піша тэксты сваіх песняў. Гаворка ідзе пра Юлію Петруху (Julia Pietrucha), якая нарадзілася ў Варшаву ў 1989 годзе, на пачатку тысячагоддзя выступала ўжо ў тэатры, тады ж, у 2002 годзе, заваявала карону самай прыгожай дзяўчыны Польшчы ў падлеткавым узросце. Годам пазней пачала граць у тэлесерыялах, тады ж была заўважана журы за выступленне на сусветным дні паэзіі, падчас якога прадставіла свой верш.

Сярод такой актыўнай жыццядзейнасці Юлія знаходзіць яшчэ час, каб спяваць песні. Праўда, яе кампазіцыі пераважана на ангельскай мове, але здараюцца таксама песні і па-польску. Першы свой альбом музыкантка выдала ў 2016. У склад кружэлкі ўвайшлі песні, напісаныя самой аўтаркай, яна ж грае на музычным інструменце, разнавіднасці гітары, якая называецца укулеле. З усімі песнямі можна пазнаёміцца ў сэрвісе YouTube.

У жыцці Юліі Петрухі быў таксама кароткі эпізод радыёжурналістыкі, калі на працягу некалькіх месяцаў яна вяла сваю перадачу ў эфіры Трэцяй праграмы Польскага радыё. А я прапаную вашай увазе кампазіцыю ў выкананні Юліі Петрухі, якая называецца «Nie Potrzebujemy Nic» (Нам нічога не патрэбнае).

Pora wstać
Ktoś zabrał mi wczorajszy dzień
Błądzę tu
Zachodzi słońce gubię cień

A ty tak od jedenastu dni przesadnie starasz się być sam
A ja znów dostrzegam w tobie ślad kogoś kim nie chce być od lat

Mam pewny krok, ostry wzrok, lepszy rok, trzymam plan, tak mam
I tylko w nocy na moment dopuszczam do siebie strach

Nie potrzebujemy nic
Tam stoję ja, tu stoisz ty
Całkiem nadzy udajemy wstyd

Dam ci czas
Otrzepać przymarznięty kurz
Tak już masz
Nigdy nie gotów na ruch w przód

Nie pewny krok, gorszy wzrok, słabszy rok, zmieniasz plan, tak masz
I tylko w nocy na moment dopuszczasz do siebie strach

Został mi w pościeli zapach twój
Gdy zamknę oczy powraca znów
Mocny uścisk, ciche echo twoich słów
Bo nam do woli można było brać
Świat za oknem zmieniał barwy tła
Gdy całkiem nadzy opadaliśmy z sił.

Час уставаць, хтосьці ў мяне забраў учарашні дзень. Я блукаю тут, заходзіць сонца, губляю цень. А ты так апошнія адзінаццаць дзён перабольшваеш, стараючыся быць адзін. А я зноў заўважаю ў табе след кагосьці, кім я здаўна не хачу быць.

У мяне востры зрок, упэўнены крок, лепшы год, я трымаюся планаў, так жыву. І толькі ноччу на хвілінку я дапускаю да сябе страх. Мы не патрабуем нічога. Там стаю я, тут стаіш ты. Цалкам аголеныя мы прыкідваемся сарамлівымі.

Я дам табе час страсянуць прымёрзлы пыл. Ты такі – ніколі не гатоў ісці наперад. Няўпэўнены крок, горшы зрок, слабейшы год, мяняеш план, ты такі. І толькі ноччу на момант дапускаеш да сябе страх.

Мне застаўся ў пасцелі твой запах. Калі я заплюшчу вочы, ён зноў вяртаецца. Моцны дотык, цікае рэха тваіх слоў, бо нам адвольна можна было браць. Свет за акном мяняў колер фону. Калі нас, зусім аголеных, пакідалі апошнія сілы.

Pora wstać – час уставаць. На польскай мове слова пара можа называць як пару году (pora roku), так і тэрмін, калі неабходна нешта зрабіць – час прыйшоў, каб нешта зрабіць.

Już późno, pora się kłaść spać – ужо позна, час ісці спаць.

Jest taka pora roku, że nawet w dzień trzeba palić światło – цяпер такая пара году, што нават удзень трэба запальваць святло.

Kim nie chcę być od lat – кім я не хачу быць ужо шмат гадоў. Словазлучэнне od lat называе нейкі даволі доўгі прамежак часу, які можа цягнуцца як некалькі гадоў, так і некалькі дзесяцігоддзяў.

Trzymam plan, tak mam – я трымаю план, я ўжо такая. Тут я хачу звярнуць вашу ўвагу на словазлучэнне tak mam. Гэта папулярны зварот у Польшчы, які нельга даслоўна перакласці на беларускую мову. Tak mam азначае «я ўжо такая, такі мой характар або прывычкі».

Nigdy nie gotów na ruch w przód – палякі гатовыя (або не гатовыя) на нешта, а беларусы сказалі б у такой сітуацыі «гатоў нешта зрабіць». Напрыклад: Ona nie jest gotowa na macierzyństwo – Яна не гатовая стаць маці.

нг