Беларуская Служба

Кандрусевіч: 22 лістапада ў Вільні адчувалася прыналежнасць да ВКЛ

05.12.2019 10:02
Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся ўражаннямі ад цырымоніі пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў у Вільні.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Т.Кандрусевіч пра пахаванне паўстанцаў 1863 г. у Вільні.
, 22  2019 . - -   ( )  ,        1863-1864     .
Вільня, 22 лістапада 2019 г. Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч (чацвёрты злева) сярод свяшчэннікаў, якія суправаджаюць астанкі кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў на могілкі на Росе.Viktar Korbut

22 лістапада ў Вільні прайшла цырымонія дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. У ёй прымаў удзел арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: як у кафедральным касцёле і на могілках на Росе, так і сярод беларусаў, літоўцаў, палякаў, якія сабраліся на Кафедральнай плошчы літоўскай сталіцы.

Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч:Гэта важны дзень для Літвы, Польшчы і Беларусі. 150 гадоў мы не ведалі, дзе знаходзяцца астанкі паўстанцаў 1863-1864 гадоў. І яны нарэшце яны былі знойдзены. Як быццам вышэйшая  сіла паказала гэта месца, якое адкрыла свае таямніцы.

Кожны памерлы павінен быць годна пахаваны. І, нарэшце, паўстанцы гэтага дачакаліся. І таксама важна, што сярод іх Каліноўскі, сын нашай зямлі.

На цырымоніі прысутнічала многа пілігрымаў з Беларусі, што цешыць, а таксама з Польшчы і Літвы. Усе мы належалі калісьці да Вялікага Княства Літоўскага, і атмасфера гэтай прыналежнасці адчувалася ў гэты дзень у Вільні.

Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч звярнуў увагу на значэнне подзвігу паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч:Чалавек створаны, каб быць свабодным і жыць у свабодзе. Паўстанцы аддалі сваё жыццё за волю. Іх намеры былі згодны з Божай воляй. Перапахаванне астанкаў паўстанцаў павінна служыць аб’яднанню нашых народаў. Бо нішто так не аб’ядноўвае, як сумесна пралітая кроў за агульную ідэю.


Вільня, 22 лістапада 2019 г. Беларускія паломнікі каля капліцы на могілках на Росе, дзе пахаваны астанкі кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. Вільня, 22 лістапада 2019 г. Беларускія паломнікі каля капліцы на могілках на Росе, дзе пахаваны астанкі кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.

Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што перапахаванне астанкаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў — гэта радасная падзея, нягледзячы на тое, што пахаванне — гэта жалобнае мерапрыемства.

Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч прайшоў праз усю Вільню  ад кафедральнага касцёла да могілак на Росе, суправаджаючы з іншымі свяшчэннікамі астанкі паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Прымаючы ўдзел у пахаванні астанкаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў у капліцы на могілках на Росе ў Вільні, Тадэвуш Кандрусевіч маліўся за душы пакутнікаў за свабоду Беларусі, Літвы і Польшчы.

Віктар Корбут

Вільня

Фота аўтара

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост