Беларуская Служба

У Варшаве паказалі беларускі «Стрыптыз і вайну»

07.12.2019 15:23
Фільм паказвае канфлікт паміж пакаленнямі і розныя каштоўнасці беларускага грамадства.
Аўдыё
  • Мы даведаліся ў Андрэя Куцілы, якія ўражанні выклікае стужка ў розных гледачоў, а ткасама ці можна будзе праглядзець фільм у свабодным доступе
Фільм "Стрыптыз і вайна" атрымаў узнагароды на замежных фестываляхфота: belsat.eu

У чацвер, 5-га снежня, у Варшаве пачаўся фестываль «Watchdocs», падчас якога жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць некалькі дзясяткаў дакументальных фільмаў пра жыццё ў розных краінах свету.

На фестывалі прысутнічае таксама стужка, у якой расказваецца пра Беларусь. Гэта кінакарціна «Стрыптыз і вайна», у якой паказаны Мінск, гісторыя канфлікту і жыцця ў адной кватэры былога савецкага афіцэра і ягонага ўнука, які працуе стрыптызёрам у начных клубах.

Гледачы змогуць убачыць, з чым змагаецца беларуская моладзь, якая спрабуе ісці сваім шляхам, па-за схемамі, а таксама тое, як на гэта глядзяць людзі з савецкім мінулым.

Пасля пятнічнага паказу нам удалося паразмаўляць з Андрэем Куцілам, рэжысёрам і аўтарам стужкі, пра тое, які водгук збірае фільм і якія складанасці ў беларускіх незалежных рэжысёраў. З ім размаўляе Альберт Ежы Вяжбіцкі.

Для тых хто не паспеў убачыць фільм: наступны паказ у нядзелю а 16:00 ва Уяздоўскім палацы ў Варшаве.

слухайце аўдыёфайл