Беларуская Служба

Рэстаўратары выратавалі адну з самых каштоўных карцін з калекцыі Каралеўскага замка на Вавэлі

11.12.2019 14:15
Твор быў у вельмі кепскім стане – прызнае дырэктар Каралеўскага замку на Вавелі прафесар Ян Астроўскі.
Аўдыё

Рэстаўратары выратавалі адну з самых каштоўных карцін з калекцыі Каралеўскага замка на Вавэлі ў Кракаве. Сур'ёзную рэстаўрацыю прайшла карціна «Мадонна ў ахоўным плашчы» Джавані да Гаэта, якая паходзіць з XV стагоддзя. Твор быў у вельмі кепскім стане – прызнае дырэктар Каралеўскага замку на Вавелі прафесар Ян Астроўскі:

- Гэта вялікая карціна на дошцы. Яе ўжо даўно трэба было аднавіць. Але задача была настолькі складанай, што мы былі вымушаныя чакаць, калі паявяцца фінансавыя магчымасці. Эфект выдатны.

Рэстаўрацыя карціны была часткай адной з самых вялікіх рэстаўрацыйных праграм на Вавэлі. Дзякуючы падтрымцы Еўразвязу Каралеўскі замак аднавіў таксама французскую мэблю і аб’екты з калекцыі роду Ланскаронскіх.

ав


Мадонна ў ахоўным плашчы Мадонна ў ахоўным плашчы
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры