Беларуская Служба

У Гомелі пройдзе кінапрагляд з нагоды Дня правоў чалавека

11.12.2019 14:21
«Дзённік Ганны Франк» – гэта анімацыйны фільм, у якім распавядаецца гісторыя дзяўчынкі-падлетка Ганны Франк, якой давялося стаць сведкай акупацыі Нідэрландаў з боку Трэцяга Рэйху.
Аўдыё

Валанцёрская Служба «Вясны» разам з Цэнтрам беларускай мовы ў Гомелі запрашае далучыцца да Дня правоў чалавека і наведаць кінапрагляд анімацыйнай стужкі «Дзённік Ганны Франк» (1995), паведамляе Вясна.

«Дзённік Ганны Франк» – гэта анімацыйны фільм, у якім распавядаецца гісторыя дзяўчынкі-падлетка Ганны Франк, якой давялося стаць сведкай акупацыі Нідэрландаў з боку Трэцяга Рэйху. Праз экранізацыю нататак, якія яна паспела пакінуць у сваім дзённіку, гледачы змогуць прасачыць, як змянялася штодзённасць і паводзіны людзей ва ўмовах фашызму, і як гэта адбівалася на іх жыцці.

Кінапрагляд адбудзецца ў нядзелю 15 снежня. Пачатак у 18:00. Месца правядзення – Гомель, Цэнтр беларускай мовы (вул. Працоўная, 7а, памяшканне 14).

Уваход на мерапрыемства бясплатны! Арганізатары чакаюць усіх зацікаўленых.

ав


Афіша Афіша