Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

12.12.2019 17:39
Юлія Марцэль рыхтуецца да выдання сваёй новай кружэлкі.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння я раскажу пра польскую вакалістку, музыкантку і кампазітарку, якая нарадзілася ў Польшчы, але пастаянна пражывае і запісвае свае кампазіцыі ў Германіі. Завуць яе Юлія Марцэль (Julia Marcell), але сапраўднае прозвішча Гурневіч (Górniewicz). Відаць, для сцэнічнага жыцця такое прозвішча не вельмі падыходзіла, тым больш калі чалавек жыве ў Германіі. Нарадзілася Юлія ў польскім Ольштыне ў 1982 годзе, яна грае на некалькіх музычных інструментах – гітары, фартэпіяна, сама піша тэксты сваіх песняў і музыку, смела карыстаецца электронным гучаннем. Дарэчы, музыку пачала пісаць, калі ёй было 14 гадоў, але граць на піяніна пачала адносна позна, каля 25 году жыцця.

У кастрычніку 2007 году, пры вялікай падтрымцы сваіх фанатаў, Юлія сабрала 50 тыс. долараў на запіс кампакт-дыску. Дзякуючы гэтаму яна запісала свой дэбютны альбом у 2008 годзе.

Нягледзячы на тое, што Юлія жыве і выдае свае дыскі ў Берліне, дарэчы, яе песні пераважна на ангельскай мове, то яе заўважаюць і цэняць таксама на Радзіме, у Польшчы. Яна – лаўрэатка мастацкай узнагароды гораду Торуня імя Гжэгажа Цехоўскага, таксама атрымала прэстыжны «пашпарт» выдання »Палітыка» у катэгорыі «Папулярная музыка», супрацоўнічае з Тэатрам Новым у Варшаве і Тэатрам Польскім у Вроцлаве.

У студзені 2020 году выйдзе новы кампакт-дыск Юліі Марцэль, а я вам вам прапаную кампазіцыю музыканткі, якая называецца «Марэк».

Marek śpi tylko w połowie.

Mówi, że nie może spać

Z telefonem przy głowie.

Mówi, że

Magnetyczne pola mu zmieniają

Sny w magiczne, chaotyczne,

Pikselowe zupy zdarzeń.

Nie ma marzeń, budzi się zmęczony.

Śniło mu się,

Że życie to pasek ładowania.

Czeka na film,

Lecz tylko reklamy zamiast.

I czasem

Myśli sobie, że składa się z atomów,

Jak obrazek składa się z pikseli.

Od niedzieli do niedzieli trwa i trwa,

Z wielką niewiadomą.

A każda komórka to mała maszyna

Do życia, szyjąca z DNA i węgla.

Milion operacji, po to by pomyśleć,

Że całkiem mu blisko

Do tego telefonu.

Są spokrewnieni sposobem działania,

Jak myszy i kwiaty i muchy i

Pralki.

Czy przestać?

Czy odejść?

Czy zostać

I podglądać świat?

Gdzie magnetyczne pola układają

Dni w magiczne,

Kalejdoskopowe puzzle zdarzeń,

Marzeń stos.

Марэк спіць толькі напалову. Кажа, што не можа спаць з тэлефонам каля галавы. Гаворыць, што магнітныя палі мяняюць яго сны ў магічныя, хаатычныя супы з пікселяў здарэнняў. Няма сноў, прачынаецца стомлены.

Яму снілася, што жыццё – гэта сцяжынка падзарадкі. Ён чакае фільму, але толькі рэкламы замест. І часам ён думае, што складаецца з атамаў, як карцінка складаецца з пікселяў. З нядзелі да нядзелі цягне, але невядома, што яго чакае.

А кожная клетка – гэта маленькая машына жыцця, якая шые з ДНК і вугалю. Мільён аперацый, каб падумаць, што зусім яму блізка да гэтага тэлефону. Яны – сваякі па спосабе дзейнасці, як мышы і кветкі, і мухі, і пральныя машыны.

Ці перастаць, ці сысці, ці застацца? І падглядваць свет?

Дзе магнітныя палі ўкладваюцца дні ў магічныя калейдаскопы, галаваломку здарэнняў, там мараў гара.

Marek śpi – Марэк спіць. Трэба патлумачыць нашым беларускім слухачам, якія не валодаюць добра польскай мовай, чаму ў песні выкарыстана імя Марэк. Праўда, я, канешне, не ведаю на 100%. Магчыма, прычына нейкая іншая, але хутчэй за ўсё тут паяўляецца Марэк таму, што ў польскай мове існуе фразеалагізм «nocny Marek», што азначае чалавека, які сядзіць па начах, не любіць рана класціся спаць. Дарэчы, амаль пра ўсіх падлеткаў можна сказаць, што яны начныя Маркі, паколькі як правіла ходзяць спаць позна і любяць паспаць раніцай дапазна. Мой сын, дарэчы, яго завуць Марэк, ідэальна пацвярджае гэтае правіла.

Z telefonem przy głowie – з тэлефонам каля галавы. Калі нешта або нехта ёсць przy нечым, гэта азначае, што гэты прадмет або жывая істота знаходзіцца вельмі блізка кагосьці або чагосьці.

Proszę, zostań przy mnie dłużej – калі ласка, застанься каля мяне даўжэй.

Nie ma marzeń – няма мараў, або няма сноў. На польскай мове на сон гаворыцца таксама marzenie senne (сонная мара).

Myśli sobie – ён думае, тут часціца sobie дадаецца, каб падкрэсліць, што гэты чалавек пра нешта думае, але хутчэй не выказвае свае думкі ўслых.

Trwa z wielką niewiadomą – жыве, не ведаючы, што здарыцца. Wielka niewiadoma – цяжка перакласці гэтае словазлучэнне на беларускую мову. Яно азначае, што павінна нешта важнае здарыцца, але той, каго датычыць падзея, не ведае, у якім напрамку пойдуць здарэнні.

Maszyna do życia – даслоўна гэта машына для жыцця, але тут гульня слоў, паколькі гэтыя словы вельмі падобныя па гучанні да словазлучэння maszyna do szycia, што азначае швейная машынка.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы