Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

12.03.2020 15:03
Мілагучная песня пра прыемнае правядзенне часу ў выкананні Ірэны Яроцкай.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння я працягну знаёміць вас, дарагія радыёслухачы, з песнямі польскіх выканаўцаў, якія ўвайшлі ў спіс 95-ці самых важных кампазіцый, падрыхтаваны Польскім радыё на падставе галасавання слухачоў. Кампазіцыі з першых месцаў мы ўжо прадстаўлялі ў эфіры, а цяпер надышла чарга песні, якая заняла пятае месца – «Адплываюць кафэйкі» Ірэны Яроцкай.

Адна з найбольш вядомых выканаўцаў польскай музычнай эстрады 60-80 гадоў Ірэна Яроцка нарадзілася ў мясцовасці Срэбна Гура ў цэнтральна-заходняй частцы Польшчы ў жніўні 1946 года. Неўзабаве пасля нараджэння дачкі бацькі Ірэны пераехалі жыць у Гданьск, дзе будучая пяснярка закончыла Вышэйшую музычную школу, хадзіла таксама на вучобу ў Студыю песні Польскага радыё ў Гданьску. Калі ёй было 19 гадоў, упершыню выступіла на фестывалі польскай песні ў Аполі, шмат разоў выступала на фестывалі ў Сопаце, спявала таксама падчас фестывалю савецкай песні ў Зялёнай Гуры. На пачатку 70-ых гадоў атрымала стыпендыю ў Францыі, дзе запісвала кружэлкі для кампаніі гуказапісу Філіпс, давала канцэрты з такімі зоркамі францускай эстрады, як Шарль Азнавур ці Мірэй Мацьё.

У Польшчы супрацоўнічала з вядомымі гуртамі, як Чэрвонэ гітары, Будка суфлера, давала шмат канцэртаў як на айчыне, так і за мяжой. У 1990 годзе вырашыла далучыцца да мужа, які працаваў у ЗША, вярнулася ў Польшчу ў 2007 годзе, тут апублікавала сваю аўтабіяграфію. Памерла ў выніку анкалагічнай хваробы мозга на пачатку 2012 года.

У песні, якую я прапаную вашай увазе, няма нічога пафаснага, але як прыемна яе слухаць! «Odpływają kawiarenki». Тэкст напісаў Ежы Клейны, музыку – Войцех Тшціньскі, спявае Ірэна Яроцка.

A kiedy już przyjdzie czas,
pełne po brzegi są kawiarenki.
Pod okna ich, całun z gwiazd,
gdzieś w zakamarki wielkich miast ciągnie nas.

Kawiarenki, na, na, na, kawiarenki na, na, na
Małe tak, że zaledwieś wszedł, zniżasz głos aż po szept.
Mimochodem, kamień w wodę,
wpadnie coś z bardzo wielkich spraw
w czarną toń małych kaw.
Kawiarenki na, na, na, kawiarenki na, na, na
Z cienia w pół i ze światła w pół ty i ja, i nasz stół
Za witrażem szklanych marzeń ledwo świat
poznajemy już, choć jest tuż.

Miejsc wkoło nas coraz mniej,
już dymi z okien złotym obłokiem
I barman już woła:"Hej"!
Już kawiarenka rusza w rejs, wielki rejs.

Kawiarenki na, na, na kawiarenki na, na, na
Stolik nasz w nieważkości lamp krąży tu, krąży tam.
Filiżanki - białe ptaki -lecą wprost w kolorowy dym,
płyną w nim, giną w nim.
Pan i pani na, na, na, zaszeptani, na, na, na, któż to wie, gdzie naprawdę są,
ona z nim i on z nią.
Kawiarenki, kawiarenki,
porwą gdzieś w siódme niebo aż stolik nasz......
na na na na,
na na na na,
na na na na na na na na na na na na na na
Kawiarenki, kawiarenki,
porwą gdzieś w siódme niebo aż stolik nasz......
na na na na

А калі ўжо прыйдзе час, поўныя па берагі будуць кафэйкі. Пад вокны іх, пакрывала з зорак дзесьці ў закаморкі вялікіх гарадоў уцягвае нас. Кафэйкі, кафэйкі, такія маленькія, што ледзьве ўваходзіш, паніжаеш голас аж да шэпту. Мімаходам, камень у ваду, упадзе нешта з вельмі вялікіх справаў у чорную глыбіню малой кавы. Кафэйкі, кафэйкі, напалову з ценю і напалову з святла ты і я, і наш стол. За вітражом нашых мараў мы ледзьве пазнаём свет, хаця ён так блізка.

Месцаў вакол нас усё менш, ужо дыміцца з вокнаў залатым воблакам. І бармен ужо крычыць «Эй». Ужо кафэйка адпраўляецца ў рэйс, вялікі рэйс.

Кафэйкі, кафэйкі. Столік наш у бязважкасці ламп кружыцца тут, кружыцца там. Філіжанкі – белыя птушкі – ляцяць прама ў каляровы дым, плывуць у ім, гінуць у ім. Пан і пані шэпчуць, хто ведае, дзе яны на самой справе знаходзяцца. Яна з ім, а ён з ёй. Кафэйкі, кафэйкі, захопяць кудысьці ў сёмае неба наш столік.

Kawiarenki – кафэйкі або кафэшкі, адным словам, больш мілагучная і пяшчотная назва кафэ, кавярні. Ад беларускага слова кавярня цяжка ўтварыць такую форму – кавяранка – так не гавораць, а вось кафэйка існуе здаўна і гучыць добра. Дарэчы, асаблівасцю славянскіх моваў з’яўляецца разнароднасць і багацце магчымасцяў словаўтварэння. Скажам, слова kawa па-польску. Ад яго можна стварыць мноства розных формаў – kawka, kawusia, kawunia, kaweczka, kawencja, kawunieczka і г.д. Праўда, дзве апошнія формы ўжо крыху штучныя, так мала хто сказаў бы, але тэарэтычна яны маюць права існаваць у мове.

Po brzegi – па берагі. Значэнне аднолькавае як на польскай, так і беларускай мове – цалкам, поўнасцю нешта чымсьці запоўнена.

Całun – гэта пакрывала, саван. У рэлігійнай лексіцы так называецца кавалак тканіны, пераважна белай, у якую, паводле некаторых народных традыцый загортваюць памерлага чалавека.

Czarna toń małych kaw – чорная глыбіня малых каваў. Палякі кажуць mała czarna – што можа азначаць або малую каву (вельмі моцную, у невялікай філіжанцы), або класічную чорную сукенку – як правіла кароткую або даўжынёй па калена.

Porwą gdzieś w siódme niebo – забяруць кудысьці ў сёмае неба. Porwać, porwanie мае пераважна негатыўнае значэнне – гэта азначае захапіць, захоп. У дадзеным выпадку значэнне пераноснае і пазітыўнае – сёмае неба – гэта нешта вельмі прыемнае.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы